Горад Цельшай
| Горад
Цельшай
Telšiai
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Цельшай (літ.: Telšiai) — горад у паўночна-заходняй Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшайскага павету.
Геаграфія [правіць]
Горад размешчаны на паўночным беразе возера Масціс, у 201 км на паўночны захад ад Вільнюса, за 185 км ад Каўнаса і за 109 км на захад ад Паневяжыса. Праз горад ідзе чыгунка Шаўляй — Крэцінга.
Гісторыя [правіць]
Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цельшай быў сталіцай аднаго з жмудскіх князёў. Першы касцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павел Сапега заснаваў тут кляштар бернардынцаў, які быў зачынены рускімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Пад час паўстання 1830 года горад быў адным з цэнтраў дзейнасці імндульгентаў.
З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Цельшай