Горад Цзінань
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Цзінань (кіт. 济南) — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шаньдун. Размешчаны ў заходняй частцы правінцыі, прыкладна ў 400 км на поўдзень ад сталіцы краіны, горада Пекін.
Насельніцтва [правіць]
Па дадзеных на 2005 год насельніцтва гарадской акругі Цзінань складала 5.690.000 чалавек, пры гэтым гарадское насельніцтва 2.540.000 чалавек. Перапіс 2010 паведамляе аб насельніцтве 6.810.000 чалавек, з якіх 3.250.000 чалавек - гарадское. Кітайцы (хань) складаюць 98,3% насельніцтва горада. Астатняя частка прадстаўлена галоўным чынам хуэй і маньчжурамі. Насельніцтва размаўляюць пераважна на цзінаньскім дыялекце паўночнакітайскай дыялектнай групы. Распаўсюджаная таксама і стандартызаваная путунхуа.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Вакаяма, Японія; з 14 студзеня 1983.
Ковентры, Вялікабрытанія; з 3 кастрычніка 1983.
Ямагуці, Японія; з 20 верасня 1985.
Рэн, Францыя; з 1985.
Кефар-Сава, Ізраіль; з 2007.
Сакрамента, ЗША; з 29 мая 1985.
Рэджайна, Канада; з 10 жніўня 1987.- Шаблон:Папуа Порт-Морсбі, Папуа-Новая Гвінея; з 28 верасня 1988.
Сувон, Паўднёвая Карэя; з 27 кастрычніка 1993.
Ніжні Ноўгарад, Расія; з 25 верасня 1994.
Вантаа, Фінляндыя; з 27 жніўня 2001.
Джундалуп, Аўстралія; з 4 верасня 2004.
Аўгсбург, Германія; з 10 кастрычніка 2004.
Харкаў, Украіна; з 23 жніўня 2007.