Горад Ціраспаль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ціраспаль
малд.: Тираспол
укр.: Тiрасполь
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 46°50′25″ пн. ш. 29°38′36″ у. д. / 46.840278° пн. ш. 29.643333° у. д. (G) (O) (Я)46°50′25″ пн. ш. 29°38′36″ у. д. / 46.840278° пн. ш. 29.643333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Малдова
Глава Віктар Іванавіч Кастырка
Першае згадванне 1792
Ранейшыя назвы 1795
Насельніцтва (2010) 157.800 чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +373 533 xxxxx
Паштовы індэкс MD-3300

Ціраспаль (Малдова)
Ціраспаль
Ціраспаль

Ціраспаль (малд.: Тираспол, укр.: Тiрасполь) — горад на р. Днестр, сталіца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, яе палітычны, эканамічны, культурны, адукацыйны цэнтр. Самы буйны горад у ПМР, колькасць насельніцтва — 157.800 чалавек (2010).

Змест

Гістарычны агляд [правіць]

Узнікненне горада Ціраспаля звязана з войнамі, якія ў XVIII стагоддзі Расія вяла за вяртанне Чарнаморскага ўзбярэжжа.

Помнік А. В. Сувораву ў Ціраспалі

У вайне 17891791 гадоў войскамі пад камандаваннем А. В. Суворава былі дасягнутыя бліскучыя перамогі. Скончылася вайна Яскім трактатам «Аб міры і сяброўстве», па якому да Расіі адышлі землі паміж Бугам і Днястром, у тым ліку і цяперашнія раёны левабярэжнага Днястра. Для аховы новай заходняй мяжы дзяржавы ў 1792 годзе була вырашана стварыць Днястроўскую ўмацаваную лінію. Ціраспальская крэпасць была закладзена пры асабістым удзеле А. В. Суворава 22 чэрвеня (6 ліпеня) 1793 года. На ўсход ад крэпасці ўзнік прыгарад, які з 1795 года становіцца горадам і цэнтрам аднаіменнага ўезда.

У 1835 годзе крэпасць ліквідуецца, а горад, як эканамічная адзінка працягвае развівацца ў якасці гандлёвага і прамысловага цэнтра. Ціраспаль — першы з гарадоў края, які быў звязаны чыгуначная лініяй з Адэсай і яе портам у 1867 годзе. Усяго напрыканцы ХІХ стагоддзя ў Ціраспалі налічвалася больш за 100 буйных і дробных прадпрыемств, якія выпускалі прадукцыі на 400 тысяч рублёў. Значная частка прадукту рэалізоўвалася на трох буйнейшых кірмашах — Срэдапостным, Узнясенскім і Пакроўскім.

Пасля 1917 года горад апынуўся ў складзе Украіны. З 1929 па 1940 г. Ціраспаль з'яўлялся сталіцай Малдаўскай Аўтаномнай ССР. Пасля далучэння Бесарабіі і ўтварэння Малдаўскай ССР, сталіца была перанесеная ў Кішынёў.

2 верасня 1990 года пасля абвяшчэння Прыднястроўя стаў яго сталіцай.

Сучасны стан [правіць]

Правослаўная царква ў Ціраспалі
Вуліца

Сёння Ціраспаль з'яўляецца буйным прамысловым цэнтрам рэгіёна. Найбольш буйныя прадпрыемства «Літмаш», «Электрамаш», «Малдавізаліт», «Тыратэкс», «Квінт», завод металічных вырабаў. У Ціраспалі знаходзіцца аэрапорт. У горадзе развітая сетка грамадскага транспарту, якая ўключае аўтобусная і тралейбусныя маршруты.

У горадзе размешчаны Прыднястроўскі ўніверсітэт, шэраг устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі. Знаходзіцца звыш 70 помнікаў гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, а таксама памятных месцаў. Усталяваны помнікі фельдмаршалу М. І. Кутузаву, акадэміку Н. Д. Зялінскаму, дзекабрысту В. Ф. Раеўскаму, рэвалюцыянеру П. Ткачэнке, камбрыгу Г. І. Катоўскаму, касманаўту Ю. А. Гагарыну, паэтам А. С. Пушкіну і Т. Р. Шаўчэнке, а таксама У. І. Леніну, М. В. Фрунзэ, С. М. Кіраву і інш.

Візітнай карткай Ціраспаля стаў усталяваны ў 1979 годзе 9-мятровы помнік заснавальніку горада А. В. Сувораву.

Сярод помнікаў архітэктуры можна адзначыць будынкі: тэатра (1936 г.), першай ў Малдове навучальнай установы (1930 г.), земскай бальніцы (Х1Х в.), дваранскага сходу (Х1Х в.) і інш. Пасля вайны 1992 года з'явіліся помнік загінуўшым абаронцам Прыднястроўя, а таксама памятная стэла на Алее Славы.

Нацыянальны склад насельніцтва: малдаване 45 % насельніцтва, рускія — 31 %, украінцы — 24 %.

Герб Ціраспаля [правіць]

Герб горада ўяўляе сабой шчыт, у верхняй частке якога на фоне крэпастной сцяны, у залатым поле год, у якім быў заснаваны горад — 1792. У ніжняй частцы дыяганальна з левага верхняга кута праходзяць «хвалі Днястра» блакітнага колеру. У правай частцы шчыта на чырвоным фоне — залатая выява шэрсцяні. У левай частке на зяленым фоне — залатая выява гроздзі вінаграда. Колеры фона з'яўляюцца колерамі дзяржаўнага сцяга Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]