Горад Чавусы
| Горад
Чавусы
Чыгуначная станцыя
Чавусы
|
Ча́вусы — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. У 41 км ад г. Магілёў, 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў—Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. Насельніцтва 10,6 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
У крыніцах згадваецца з сяр. 16 ст. як д. Чавусовічы. З 1604 горад, у 1634 атрымаў магдэбургскае права і герб. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Чавусы занятыя рускімі войскамі і падораныя царом Аляксеем Міхайлавічам палкоўніку К. Паклонскаму. У 1660 вызваленыя войскамі Рэчы Паспалітай. У 1708 (падчас Паўночнай вайны (1700—1721)) горад разрабаваны. З 1772 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Магілёўскай губерні. З 1919 у складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1922 — цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1924 у складзе Беларусі, цэнтр раёна.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Культура
- Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей
[правіць] Выдатныя мясціны
- Помнік героям-вызваліцелям
[правіць] Вядомыя асобы
- Л. Е. Маневіч (1898—1945), савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза
- Ю. Лявонны (1908—1937), беларускі паэт