Горад Чайкоўскі
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
Чайкоўскі (руск.: Чайковский), горад (з 1962 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чайкоўскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 82,9 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1955 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Камы побач з вусцем ракі Сайгатка на паўднёва-заходняй ускраіне Пермскага края, у 325 км ад Пермі.
Заснаваны ў сувязі са будаўніцтвам Воткінскай ГЭС на рацэ Каме. Атрымаў назву ў гонар рускага кампазітара П.І. Чайкоўскага, які нарадзіўся ў Воткінску (40 км ад горада).
Акрамя ГЭС - камбінат шоўкавых тканін, нафтахімічны камбінат, Чайкоўская ЦЭЦ-18, мясакамбінат, малаказавод, рамонтна-механічны, дрэваапрацоўчы заводы, завод «Буддэталь», завод па вытворчасці газавых пліт "Дарына", прадпрыемства "Газпром трансгаз Чайкоўскі"
| Гарады Пермскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Перм | |
| Іншыя гарады |
Аляксандраўск | Аса | Аханск | Ачор | Бярэзнікі | Верашчагіна | Горназаводск | Грэмячынск | Губаха | Дабранка | Кізел | Краснавішэрск | Краснакамск | Кудымкар | Кунгур | Лысьва | Нытва | Салікамск | Усолле | Чайкоўскі | Чардынь | Чормаз | Чарнушка | Чусавой |
|