Горад Чачэрск
| Горад
Чачэрск
|
||||||||||||||||||||||
Чачэрск — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чачэрскага раёна, прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Чачора. У 65 км ад Гомеля, 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская на лініі Гомель—Жлобін, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Кармой, Веткай і аўтамагістраллю Гомель—Магілёў. Насельніцтва 7,9 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Горад узнік у кан. 10 ст. на месцы гарадзішча Замкавая Гара на беразе Чачоры ў упадзення яе ў р. Сож. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 як горад радзімічаў Чичерск, які кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром чарнігаўскаму князю Святаполку Алегавічу. З 13 ст. умацаваны цэнтр паселішча быў абведзены валам, найпазней з 14 ст. існаваў Чачэрскі замак (у паўночна-усходняй частцы горада).
З 14 ст. у складзе ВКЛ, вялікакняскі горад, у 1387—1390-х належаў князю Скіргайлу, потым кіраваўся намеснікамі вялікага князя. У 1501—1518 ва ўладанні вялікай княгіні Алены Іванаўны, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных феадалаў ВКЛ (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегай і інш.). Становіцца цэнтрам адміністрацыйнай адзінкі — Чачэрскае староства. З 1565—1566 г. уваходзіў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. 22 кастрычніка 1629 года мястэчка Чачэрск і вёска Зяцькавічы па просьбе мяшчан атрымалі ад караля Жыгімонта III права на правядзенне таргоў (2 двухтыднёвыя кірмашы ў год)[1].
З 1772 у складзе Расіі, цэнтр уезда ў Рагачоўскай правінцыі, затым мястэчка, цэнтр воласці Рагачоўскага ўезда. У 1774 падораны Кацярынай II генерал-губернатару графу З. Г. Чарнышову, паводле ініцыятывы якога ў горадзе пабудаваныя ратуша, 3 царквы, касцёл, тэатр, 2 шпіталя і інш. Праведзена перапланіроўка горада паводле рэгулярнага плану, пры гэтым былі разбураныя замак і гарадскія ўмацаванні, якія згадваліся яшчэ ў «Попісе» Чачэрска за 1765 год.
З 1919 у Гомельскай губерніі, у складзе РСФСР. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. У 1962—1965 у Буда-Кашалёўскім р-не. З 1971 горад.
Эканоміка [правіць]
З 1629 меў прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год.
Цяпер (2008) аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Цэнтр мастацкіх рамёстваў (вышыўка, ткацтва і інш.).
Гасцініца.
Дэмаграфія [правіць]
- 2006 — 7,9 тыс.
Культура [правіць]
Турыстычная інфармацыя [правіць]
Дзейнічае Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музей. Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[2].
Славутасці [правіць]
- Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Замкавая Гара (археалагічны помнік, на паўночна-ўсходняй ускраіне горада) — старажытнае гарадзішча, колішні Чачэрскі замак
- Палацава-паркавы комплекс Чарнышовых (пач. ХІХ ст.)
- Ратуша (XVIII—XIX стст.)
- Сінагога
- Царква Праабражэння Гасподняга (1783)
Страчаная спадчына [правіць]
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1784)
- Царква Нараджэння Божай Маці (1780)
- Царква Ушэсця Гасподняга (1780-я)
Вядомыя асобы [правіць]
- Сцяпан Скарапанаў, акадэмік НАН Беларусі
- Мікалай Саўчанка, акадэмік НАН Беларусі, міністр аховы здароўя БССР ў 1966—1986 гг.
- Любоў Хатылёва, акадэмік НАН Беларусі
- Інэса Драбышэўская, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994—1997)
- Аляксандр Новікаў, доктар біялагічных навук
- Людміла Корхава, народная артыстка Беларусі
- Аксана Бязлепкіна, пісьменніца і літаратуразнаўца
- Зінаіда Ключынская, чэмпіёнка свету па акадэмічнай грэблі
- Васілій Секуноў, чэмпіён свету сярод студэнтаў па грэка-рымскай барацьбе (1957)
- Сяргей Пернікаў, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007
- Надзея Міхалкова, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе
- Таццяна Сцепчанкава, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па дзюдо і самба
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
Зноскі
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло. 1900, вып. 28. С. 89-92.
- ↑ Чечерск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- М. А. Ткачоў. Чечерск // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.

