З пляцоўкі Вікіпедыя.
Чкалаўск (руск.: Чкаловск), горад (з 1955) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чкалаўскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 13,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 12 стагоддзі. Да 1937 года меў назву Васілёва.
Горад размешчаны на правым беразе Волгі (Горкаўскае вадасховішча), у 58 км ад чыгуначнай станцыі станцыі Заволжа і ў 97 км да паўночнага захаду ад Ніжняга Ноўгарада. Пераіменаваны ў гонар В. П. Чкалава, які нарадзіўся ў Василёва; у горадзе ёсць мемарыяльны музей В. П. Чкалава.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)