Горад Чэрвень
| Горад
Чэрвень
|
||||||||||||||||||
Чэрвень, (да 1923 — Ігумен) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна, на р. Чэрвенка (Ігуменка). У 62 км да паўднёвага ўсходу ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мінск-Магілёў. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Ігумен датуецца 1387. У 1-й пал. XV ст. мястэчка знаходзілася ва ўладанні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых звестак, у 1447) згадваецца воласць Гумен (лац.: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Мінскага павета Менскага ваяводства.
У 1595 у Ігумене збіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка. Пад 1669 упершыню згадваецца касцёл. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у мястэчку спыняўся кароль Швецыі Карл XII.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ігумен апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 паселішча атрымала статус горада і сталі цэнтрам павета. 22 студзеня 1796 Ігумену даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[1]. Станам на 1800 у месце было 85 двароў. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Свентаржэцкім.
18 верасня 1923 камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 горад стаў цэнтрам раёна. 26 чэрвеня 1941 на выхадзе з Чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня НКВД расстраляла каля трох тысяч вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых[2].
У 1989 грамадскасць даведалася пра тое, што Чэрвень стаў другімі Курапатамі — вакол горада знаходзяцца пахаванні тысяч палітычных зняволеных. 18 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне гарадскага герба[3].
Насельніцтва [правіць]

- XVIII стагоддзе: 1800 — 560 чал. (266 муж. і 294 жан.), у тым ліку і 12 цыганаў; апроч таго, існавалі прыпісаныя да горада яўрэі (37 муж. і 54 жан.), што жылі ў арандаваных імі корчмах павета
- XIX стагоддзе: 1882 — каля 3 тыс. чал.[4]; 1897 — 4573 чал.
- XX стагоддзе: 1907 — 5390 чал.[5]; 1939 — 6,4 тыс. чал.; 1959 — 8,2 тыс. чал.; 1970 — 10,2 тыс. чал.; 1991 — 11,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 9,9 тыс. чал.; 2009 — 10,2 тыс. чал.
Адукацыя [правіць]
У Чэрвені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Чэрвень».
Культура [правіць]
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, Чэрвеньскі краязнаўчы музей.
Славутасці [правіць]
- Помнікі: Помнік вызвалення; Помнік землякам; Помнік моладзі і камсамольцам і інш.
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- «Кацярыненская» вязніца (XVIII ст.)
- Месца гібелі грамадзян Беларусі, Польшчы і Літвы — ахвяр бальшавіцкага тэрору
- Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
Страчаная спадчына [правіць]
- Касцёл Узвышэння Св. Крыжа (1799—1800)
- Сабор Раства Прасв. Багародзіцы (1833)
- Сінагога
- Царква Св. Георгія (1975)
Вядомыя асобы [правіць]
- М. П. Станюта (1881—1974), беларускі мастак
- Галіна Іосіфаўна Марцінкевіч
- Мікола Вяршынін, паэт
- Валерый Пятровіч Шарый
- Леў Уладзіміравіч Шчэрба
- Ганна Адамаўна Барысевіч
- Ілона Вусовіч
- Алег Віктаравіч Навіцкі (нар. 1971) — расійскі касманаўт, чалец атрада касманаўтаў ЦПК. Камандзір касмічнага карабля «Союз ТМА-06М», старт якога адбыўся 23 кастрычніка 2012 года.
Зноскі
- ↑ Ігумен // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ↑ Севярын Квяткоўскі. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
- ↑ Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
- ↑ Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 250.
- ↑ Ihumeń // Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
- ↑ Червень // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура [правіць]
- Червень // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
У Сеціве [правіць]
- Здымкі на Radzima.org
- http://ihumien.belinter.net/ — Неафіцыйная старонка г. Чэрвень
| Чэрвеньскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Гарадскія пасёлкі: Смілавічы •• Сельсаветы: Вайнілаўскі с/с • Валевачоўскі с/с • Грабянецкі с/с • Калодзежскі с/с • Кліноцкі с/с • Лядзенскі с/с • Раваніцкі с/с • Руднянскі с/с • Смілавіцкі с/с • Хутарскі с/с •• Пасялковыя саветы: Смілавіцкі п/с | |