Горад Шалон-ан-Шампань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пра аднайменны горад у Бургундыі гл. Шалон-сюр-Сон
Горад
Шалон-ан-Шампань
фр.: Châlons-en-Champagne
Герб
Герб
Notredamedevaux-chevet.jpg
Нотр-Дам-дэ-Во

Каардынаты: 48°57′27″ пн. ш. 4°21′54″ у. д. / 48.9575° пн. ш. 4.365° у. д. (G) (O) (Я)48°57′27″ пн. ш. 4°21′54″ у. д. / 48.9575° пн. ш. 4.365° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Акруга
Мэр
Бруна Бур-Бро
Плошча
26,05 км²
Насельніцтва (1999)
47 339 чалавек
Шчыльнасць
1817 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
51000
Код INSEE
51108

Шалон-ан-Шампань (Францыя)
Шалон-ан-Шампань
Шалон-ан-Шампань

Шалон-ан-Шампань (фр.: Châlons-en-Champagne, был. Шалон-на-Марне[1] фр.: Châlons-sur-Marne; лац.: Durocatalaunum) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).

Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 г. афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з'яўляецца сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 г. дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.

У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 г. кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.

У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.

Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.

Помнікі даўніны[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабор Сент-Эцьен, пераважна XIII стагоддзя пабудовы, з фасадам XVII стагоддзя і сярэднявечнымі вітражамі найвышэйшай якасці, адрэстаўраваны ў паваенны час.
  • Царква Нотр-Дам-дэ-Во знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як адзін з паломніцкіх храмаў на шляху Св. Якава. Пілігрымаў у храм прыцягвала выключная рэліквія — пупавіна Хрыста. Царква будавалася з 1157—1217 гг., была часткова разбурана ў гады Рэвалюцыі, пазней рэстаўравалася.
  • Царква Сен-Альпен — помнік ранняй готыкі, не раз перабудоўвалася, вядомая сваімі вітражамі.
  • Царква Св. Яна Хрысціцеля — вынік рэстаўрацыі XIX стагоддзя; менавіта ў ёй быў хрышчоны вынаходнік Нікаля Апер.
  • Побач з класіцыстычнай ратушай 1771 года ў сярэднявечным асабняку захоўваюцца старажытныя рукапісы і інкунабулы.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Шалон-ан-Шампань з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Цэнтр Шалона

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]