Горад Шальчынінкай
| Горад
Шальчынінкай
Šalčininkai
|
||||||||
|
|
||||||||
Шальчынінкай (літ.: Šalčininkai, польск.: Soleczniki, неафіц. бел.: Сале́чнікі) — горад у паўднёва-ўсходняй Літве, на мяжы з Беларуссю, на рацэ Шальча. Знаходзіцца за 45 км ад Вільні і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.
Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, з якіх 72% — палякі, 13% — літоўцы, 7% — рускія, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільня — Ліда і чыгунка Вільня — Ліда. Шальчынінкай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя [правіць]
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1311 г. (у прускіх хроніках узгадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага камтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага Ордэна ажыццяўляла ў 1378, 1382 і 1394 гг.
З XIV стагоддзя паселішча належыла Глебавічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глебавічы перадалі Шальчынінкай мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Шальчынінкай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 г. Шальчынінкай быў знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Шальчынінкай часта наведваў Адам Міцкевіч.
Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Шальчынінкая змагаліся з рускім войскамі пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Пасля ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Шальчынінкай пачаў хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 г., калі праз Шальчынінкай прайшла чыгунка.
У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек. Пасля 1923 года Шальчынінкай як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. Да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.
У верасні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе 1939 далучаны да Беларускай ССР.
Пасля уваходу Літвы ў склад СССР восенню 1940 Шальчынінкай (разам з Друскенікамі і Адуцішкамі) былі перададзены ў склад Літоўскай ССР.
Статус горада Шальчынінкай атрымаў у 1956 г., а ў 1972 г. сюды быў перанесены з Эйшышкіса цэнтр раёна.
Выдатныя мясціны [правіць]
- Палацава-паркавы комплекс Вагнераў
- Касцёл Святога Пятра
- Помнік Адаму Міцкевічу
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Шальчынінкай- Салечнікі на radzima.org