Горад Шамберы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шамберы
Chambéry
Герб
Герб
Théâtre Charles Dullin.JPG

Каардынаты: 45°34′12″ пн. ш. 5°54′42″ у. д. / 45.57° пн. ш. 5.911667° у. д. (G) (O) (Я)45°34′12″ пн. ш. 5°54′42″ у. д. / 45.57° пн. ш. 5.911667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Францыя
Рэгіён Рона-Альпы
Раён дэпартамент Савоя
Мэр Bernadette Laclais
Плошча 2 099 га = 20,99 км²
Афіцыйная мова французская
Насельніцтва (2005) 60 900 чал. чалавек
Шчыльнасць 2,958 (1999) чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Паштовыя індэксы 73000
Афіцыйны сайт http://www.mairie-chambery.fr
(фр.) 

Шамберы (Францыя)
Шамберы
Шамберы

Шамберы (фр.: Chambéry) — галоўны горад французскага дэпартамента Савоя ў паўднёвых Альпах з насельніцтвам 61.000 жыхароў (2005); ў 9 км на поўдзень ад возера Буржэ, у маляўнічай, акружанай гарамі даліне; універсітэцкі горад; мае ўласны аэрапорт; размешчаны на вышыні 270 м над узроўнем мора. Недалёка ад Шамберы знаходзяцца рэгіянальныя паркі прыроды Масіф дэ Бож (Massif des Bauges) і Ля Шартрэз (La Chartreuse).

Змест

Гісторыя [правіць]

Першае паселішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагоддзі Шамберы згадваецца пад імем Camberiacum; ў XIIXIII стагоддзях складае асобнае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, з'яўлялася рэзідэнцыяй герцагаў савойскіх. У XVXVIII стагоддзях Шамберы неаднаразова быў заняты французскімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Францускай рэспубліцы і да 1815 года быў галоўным горадам дэпартамента Манблан. На Венскім кангрэсе Шамберы быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.

Славутасці [правіць]

Замак у Шамберы
  • Сабор (готыка XV у.);
  • царква Нотр-Дам (у дарыйскім стылі, 1636 г.);
  • хатка Жан-Жака Русо (Шармет).
  • фантан «Сланы»
  • Аркада дэ Буань
  • Карэ Курыяль
  • Крыж Ніволе
  • Бібліятэка ім. Франсуа Мітэрана
  • Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагоддзе)
  • Музей вытанчаных мастацтваў (Musee des Beaux Arts)
  • рэгіянальны Музей Савоі (Musee Savoisien)

Гарады-пабрацімы [правіць]

Спасылкі [правіць]