Горад Шартр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шартр
фр.: Chartres
Герб
Герб
France Eure et Loir Chartres Bords de l Eure.jpg

Каардынаты: 48°26′37″ пн. ш. 1°29′09″ у. д. / 48.443611° пн. ш. 1.485833° у. д. (G) (O) (Я)48°26′37″ пн. ш. 1°29′09″ у. д. / 48.443611° пн. ш. 1.485833° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Францыя
Плошча 16,85 км²
Вышыня цэнтра 142 м
Насельніцтва (1999) 40361 чалавек
Шчыльнасць 2395 чал./км²
Тэлефонны код 237
Паштовы індэкс 28000
Афіцыйны сайт http://www.ville-chartres.fr

Шартр (Францыя)
Шартр
Шартр

Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны ў 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.

Насельніцтва: 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.

Змест

Гісторыя[правіць]

Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належыў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

Славутасці[правіць]

Monografie de la Cathedrale de Chartres - 10 Facade Meridionale - Gravure.jpg

На пагорку, над старой часткай горада, ўздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які бвў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 гады і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

Гл. таксама[правіць]

Спасылкі[правіць]