Горад Шчучын
| Горад
Шчучын
|
||||||||||||||||||||
Шчучын — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шчучынскага раёна. У 68 км на ўсход ад г. Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Рожанка на лініі Ваўкавыск—Ліда.
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца ў 1-й пал. 15 ст. у сувязі з заснаваннем троцкім ваяводай П. Лелюшам у паселішчы касцёла. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Мястэчка належыла Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна пацярпеў.
У 1718 г. ўладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Хлябніцкі, зaпpacіў манахаў каталіцкага Ордэна Піяраў, якія размясціліся пры парафіяльным касцёле і адчынілі школу. У 1726 г. сейм пацвердзіў заснаванне ў Шчучыне калегіума піяраў і ўсе фундацыі яму ад Юзафовіча-Хлябіцкага і яго дачкі Тэрэзы, якая пасля смерці бадькі апекавала калегіум. Пазней піяры aтpымaлі іншыя значныя ахвяраванні, у прыватнасці ад Пацаў, Сапегаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Шчучынскі калегіум адносіўся да Літоўскай правінцыі ордэна піяраў і лічыўся адным са значных. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Kypoўскі (філасофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцэх Камароўскі (паэзія і красамоўства).
У 1761 г. Шчучын атрымаў герб. У 18 ст. мястэчкам валодалі Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія. Ва 2-й пал. 18 ст. на паўночнай ускраіне Шчучына пабудаваны палац.
У 1773-75 гг. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла рэфармаванне сістэмы асветы. Шчучынская піярская навучальная ўстанова была рэарганізавана ў 3-класную падакругавую школу. У 1782-83 гг. школа налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785-86 гг. у школе выкладаў С. Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар 6aтанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.
З 1795 г. Шчучын у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 у Віленскай губерні.
У 1803 г. ў выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1832 разам з іншымі навучальнымі ўстановамі піяраў школа ў Шчучыне была зачынена.
Сярод выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў вядомыя Ігнат Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі, Мацей Догель (гісторык-apxівіст, прававед), Казімір Нарбут (мыслщель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), А. Петрашкевіч (паэт), Ю. Корсак (паэт). У 1804-06 у Шчучыне Анёл Доўгірд (філосаф, логік, пcіxoлаг) выкладаў французскую мову і фізіку.
У Першую сусветную вайну ў жніўні 1915 года Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года ў горадзе сфармавалася Шчучынская Самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтенант Баляслаў Лісоўскі[2]. Самаабарона паспяхова знішчала бальшавіцкую актыўнасць у наваколлі Шчучына. Напачатку 1919 горад быў заняты бальшавікамі, але ў той жа год яго адбілі рэгуларныя польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 горад увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адмініцтрацыйнай адзінкі[3]. Летам 1920 горад занялі бальшавікі, але ўжо ў верасні адбілі яго польскія войскі. У выніку Рыжскай мірнай дамовы апынуўся ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
З 1921 Шчучын у складзе Польшчы, цэнтр гміны, з 1929 — цэнтр павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 г. Шчучын у складзе БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1962 г. горад.
- Горад на старых здымках
Насельніцтва [правіць]

- XIX стагоддзе: 1829 — 190 чал., у тым ліку 70 хрысціян і 120 іўдзеяў[4]; 1833 — 327 чал.[5]; 1860 — 570 чал.[6]; 1863 — 575 чал.; 1866 — 1088 чал.[7][8]; 1897 — 1742 чал.[8], у тым ліку 1356 іўдзеяў
- XX стагоддзе: 1905 — 3815 чал.; 1921 — 1539 чал.[8]; 1940 — 3,5 тыс. чал.[9]; 1959 — 6,5 тыс. чал.[8]; 1970 — 10,3 тыс. чал.[8]; 1991 — 14,4 тыс. чал.[10]
- XXI стагоддзе: 2002 — 16,3 тыс. чал.; 2006 — 15,8 тыс. чал.; 2009 — 15 042 чал. (перапіс)[1]
Адукацыя [правіць]
У Шчучыне працуюць 3 сярэднія школы, 6 дашкольных устаноў.
Культура [правіць]
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры.
Мас-медыя [правіць]
Выдаецца раённая газета «Дзянніца».
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы машынабудавання — ААТ «Аўтапровад», прадпрыемствы сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Паўлінка», «Элен» і інш. Горад уключаны у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя прагулкі над Нёманам».
Культура [правіць]
- Музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
Турыстычная інфармацыя [правіць]
Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя шпацыраванні над Нёманам»[11]. Працуе музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
- Гатэлі: «Паўлінка», «Элен» і інш.
- Помнікі: А. Пашкевіч (Цётцы)
Славутасці [правіць]
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Ешыбот (XIX ст.)
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (XVIII ст., 1826—1829) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 412Г000714 - Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 412Г000610 - Царква Святога Міхаіла Арханёла (1863) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 413Г000715
Страчаная спадчына [правіць]
- Сінагога (XVII/XVIII ст.)
- Краявіды Шчучына
Вядомыя асобы [правіць]
- А. Пятрашкевіч (1793—1863), беларускі і польскі паэт
- Д. П. Агіцкі (1908—1994), прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Шчучын // Шаблон:Крыніцы/Нашы гарады
- ↑ Szczuczyn // Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
- ↑ Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864.
- ↑ 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 Расціслаў Баравы, Уладзімір Мальцаў. Шчучын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
- ↑ Щучин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Щучин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура [правіць]
- Данскіх, С. Наш Шчучын. — Гродна, 2001. — 207 с.
- Данскіх, С. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. — Баранавічы, 2007. — 251 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864—865.