Горад Шэрбур-Актэвіль
| Горад
Шэрбур-Актэвіль
Cherbourg-Octeville
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Шэрбур-Актевіль (фр. Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года - Шэрбур) — партовы горад на паўночным-захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Ніжняя Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42318 чалавек (па перапісу 1999 г.). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 117865 чалавек.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².
[правіць] Гісторыя
У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стогадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.
З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сутрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.
У чэрвені 1940 году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.
[правіць] Эканоміка
У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.
[правіць] Вядомыя ўраджэнцы
- Віктор Грыньяр — выбітны французскі хімік
- Жан Марэ — французскі акцёр, скульптар і каскадзёр
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Шэрбур-Актэвіль- Сайт горада
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтая зацемка па магчымасці варта замяніць больш дакладным. |