Горад Э
| Горад
Э
Eu
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Э на Вікісховішчы
|
Э (фр.: Eu) — старадаўні горад у паўночнай Францыі, на ўсходзе Верхняй Нармандыі, ля мяжы з Пікардыяй. З'яўляецца цэнтрам аднайменнага кантона дэпартамента Сена Прыморская. Насельніцтва — 8 081 чал. (па даных перапісу 1999 г.).
Горад Э размешчаны на беразе ракі Брэсль, у чатырох кіламетрах на поўдзень ад месца яе ўпадзення ў Ла-Манш і прыморскага горада Ле-Трэпо.
Змест |
[правіць] Пераназванне
Для зручнасці турыстаў улады Э плануюць перайменаваць горад. Справа ў тым, што пошукавыя сістэмы ў інтэрнэце дрэнна знаходзяць інфармацыю пра гэты горад, замест гэтага яны выдаюць спасылкі на парталы Еўрапейскага саюза (.eu), а таксама на старонкі пра граматыку французскай мовы (дзе eu з'яўляецца дзеепрыметнікам прошлага часу ад дзеяслова avoir — «мець»). Разглядаецца магчымасць правядзення рэферэндуму сярод гараджан наконт перайменавання[1].
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт (фр.)
[правіць] Заўвагі
- ↑ Allen, Peter French town of Eu to change name because of Google searches (англ.) . The Telegraph (2009-02-25). Праверана 12 снежня 2010.