Горад Эгер
| Горад
Эгер
Eger
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
|
Эгер на Вікісховішчы
|
Эгер (венг.: Eger) — горад на паўночным усходзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтар мэд'е Хевеш. Насельніцтва — 56 429 чалавек (2009).
Змест |
[правіць] Назва
[правіць] Гісторыя
У XI стагоддзі кароль Іштван I заснаваў у падножжа гор Бюк біскупства, з якога вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазней на прыгонным узгорку была адбудавана біскупская рэзідэнцыя, а ў даліне ракі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але беспаспяхова. Аднак у 1596 годзе крэпасць усё ж апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэці, лазні і мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасля сыходу турак Эгер ізноў стаў біскупскім горадам. У той жа час і з'явіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёння аблічча горада.
[правіць] Эгер — бастыён він
Горад яго ваколіцы — знакаміты гістарычны вінаробны раён Венгрыя. Жыхары амаль 1000 гадоў займаюцца вырошчваннем вінаграду і вытворчасцю такіх знакамітых вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлавелю з Дэврэ. Пасля змены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў вельмі хутка развівацца. Плошча вінаградных плянтацый значна ўзрасла дзякуючы перанасаджэнню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сістэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага заводу стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі вельмі хутка развівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.
[правіць] Геаграфія і транспарт
Горад размешчаны прыкладна ў 130 кіламетрах да паўночнага ўсходу ад Будапешта. У Эгер вядзе чыгуначная лінія ад магістралі Будапешт — Мішкальц. Горад злучаны рэгулярнымі аўтобуснымі і чыгуначнымі рэйсамі з Будапештам і іншымі гарадамі. На цягніку і аўтобусе да Будапешта —2-2,5 гадзіны.
[правіць] Славутасці
- Крэпасць
- Дом камітата
- Сабор Св. Іаана
- Арцыбіскупскі палац
- Царква Св. Антонія
- Мінарэт
- Цыстэрыянская царква
- Бібліятэка
[правіць] Насельніцтва
[правіць] Адукацыя
[правіць] Цікавыя факты
[правіць] Крыніцы
Зноскі
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Эгер- Афіцыйны сайт горад(венг.)