Горад Эдынбург
Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Эдынбу́рг (англ.і шатл.: Edinburgh [ˈɛdɪnb(ə)rə], гэл.: Dùn Èideann [tuːn ˈeːtʃən]) — сталіца і другі па велічыні горад Шатландыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці.
Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Шатландыі (тэрыторыя Сярэднешатландскай нізіны) на паўднёвым беразе заліва Фёрт-оф-Форт. Сталіца Шатландыі з 1437 года.
У горадзе знаходзіцца Эдынбургскі ўніверсітэт — адна з галоўных вышэйшых навучальных устаноў краіны. Раёны Эдынбурга — Стары горад і Новы горад — у 1995 годзе былі занесены ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Па выніках перапісу насельніцтва 2001 года, насельніцтва Эдынбурга складае 468 070 чалавек.
У жніўні ў горадзе праводзіцца найбуйнейшы ў свеце штогадовы Эдынбургскі фестываль, у рамках якога ці адначасова праходзіць некалькі тэматычных фестываляў. У гэты перыяд насельніцтва горада падвойваецца з-за наплыву турыстаў. У цэлым Эдынбург прыцягвае каля 13 млн турыстаў штогод, з'яўляючыся такім чынам другім па папулярнасці (пасля Лондана) турыстычным кірункам Вялікабрытаніі.
[правіць] Этымалогія назвы
Назва горада пайшла ад брэтонскай назвы крэпасці Din Eidyn — гэта значыць Крэпасць Эйдына, — якая знаходзілася на землях старажытнага брыцкага каралеўства Годадын.
Пасля таго, як у VI стагоддзі англа-саксы заваявалі кельцкія тэрыторыі, крэпасць стала звацца на новы лад Edin-burh. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта назва азначае Крэпасць Эдвіна (Edwin’s fort), і што ў яе аснове, верагодна, ляжыць імя караля Нартумбрыі Эдвіна, які кіраваў у VII стагоддзі. Тым не менш, такая здагадка малаверагодна па прычыне таго, што назва змянілася за некаторы час да пачатку эпохі кіравання Эдвіна.
Першае пісьмовае згадванне пра паселішча вакол крэпасці, як пра самастойны горад, адносіцца да пачатку XII стагоддзя — у 1124 годзе ўказам караля Давіда I у Эдынбургу была заснавана царква Святога распяцця (Church of the Holy Rood). Абарот да атрымальнікаў у каралеўскай грамаце абвяшчае на латыні — Ecclisie Sancte Crucis Edwinesburgensi, і такая форма назвы горада сведчыць або пра тое, што ў XII стагоддзі існавала перакананне пра паходжанне назвы ад імя караля Эдвіна, або пра тое, што за шэсць стагоддзяў назва трансфармавалася і ў яго была ўключана літара w. Як бы там ні было, у хартыі караля Вільгельма I Льва ад 1170 года згадваецца іншае найменне горада — Edenesburch.
Сучасная назва Эдынбурга канчаткова замацавалася за горадам у XIV стагоддзі, хоць час ад часу ў запісах тых гадоў сустракаюцца трохі скажоныя варыянты напісання — Edynburgh і Edynburghe.
[правіць] Вядомыя асобы
- Артур Конан Дойл
- Вальтэр Скот
- Джэймс Максвел
- Роберт Льюіс Стывенсан
- Аляксандр Грэям Бел
- Дэвід Юм
- Ірвін Уэлш
- Адам Сміт
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Шатландыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |