Горад Эльблонг
| Горад
Горад Эльблонг
Elbląg
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Эльблонг (польск.: Elbląg; ням.: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблонгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблонгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскам ваяводстве (1945—1975). Гэты горад з'яўляецца портам на рацэ Эльблонг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым, даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.
Эльблонг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблонг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Эльблонг з'яўляецца пасябраным з:[1]
Лер, Ніжняя Саксонія, Германія (з 23 ліпеня, 2001)[1]
Калінінград, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994)[1]
Балтыйск, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994)[1]
Ронебі, Швецыя (з 1991)[1]
Друскенінкай, Літва (з 1996)[1]
Ліепая, Латвія (з 1991)[1]
Наваградак, Беларусь (з 1995)[1]
Цярнопаль, Украіна (з 1992)[1]
Камп'ень, Францыя (з 2002)[1]
Заходні Уілтшыр, Англія, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000)[1]
Какімба, Чылі (з 1995)[1]
Баацзі, Шэньсі, Кітай (since 1997)[1]
Тайнань у Тайвані (з 29 красавіка 2004)[1]
Новы-Сонч, Польшча [2]
Нарва, Эстонія
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Эльблонг- Афіцыйная старонка муніцыпалітэта