Эстэрсунд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эстэрсунд)
Горад
Эстэрсунд
Östersund
Герб
Герб
Эстэрсунд
Эстэрсунд
Краіна
Лен
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
26,84 км²
Вышыня цэнтра
312 м
Насельніцтва
58,914 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1653,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+46 063
Паштовыя індэксы
831 XX
Афіцыйны сайт
Правінцыя
Эстэрсунд на карце Швецыі
Эстэрсунд (Швецыя)
Эстэрсунд

Эстэрсу́нд (шведск.: Östersund  [œstəˈʂɵnd]) — горад у цэнтральнай Швецыі, размешчаны на беразе пятага па велічыні возера ў Швецыі Стуршэн (шведск.: Storsjön), цэнтр аднайменнай камуны, а таксама правінцыі і лена Емтланд. Эстэрсунд — культурны і эканамічны цэнтр рэгіёна і традыцыйны цэнтр гандлю і камерцыі.

У горадзе размешчаны Цэнтральнашведскі ўніверсітэт, разлічаны прыблізна на 15000 студэнтаў у трох універсітэцкіх гарадках (2006/2007 гг).

З насельніцтвам у 58 914 чалавек (снежань 2008 года) Эстэрсунд займае 36 месца па колькасці насельніцтва ў Швецыі[1].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Эстэрсунд знаходзіцца ў цэнтры Скандынавіі, у цэнтры Швецыі, у цэнтры лена Емтланд і ў цэнтры камуны Эстэрсунд. У сутнасці сваёй Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам Швецыі[2][3].

У рамках сумеснага праекта муніцыпальных улад і гарадскіх прадпрымальнікаў Эстэрсунд пазіцыянуецца як Vinterstaden — Зімовы горад[4][5].

Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам зімовага спорту з сучаснымі размешчанымі непасрэдна ў горадзе стадыёнам для лыжных гонак і горналыжнай трасай. У Эстэрсундзе рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты і этапы кубка свету па розных зімовых відах спорту, такім як лыжныя гонкі, біятлон, хуткасны бег на каньках, спартыўнае арыентаванне на лыжах, гонкі на снегаходах і іншым.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Эстэрсунд і востраў Фросен, здымак са спадарожніка

Вобласць вакол горада, званая Стуршэбюгдэн па імі возера Стуршэн, часта апісваецца як самы паўночны сельскагаспадарчы рэгіён у свеце ў кантынентальным клімаце[6].

Клімат Эстэрсунда
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −5,2 −3,8 0,2 4,8 12,1 16,9 18,0 16,4 11,2 6,3 0,1 −3,2 6,2
Сярэдняя тэмпература, °C −8,6 −7,3 −3,6 1,0 7,2 11,8 13,4 12,3 8,0 3,8 −2,2 −6,1 2,5
Сярэдні мінімум, °C −12,1 −10,8 −7,2 −2,6 2,8 7,7 9,6 8,8 5,3 1,5 −4,6 −9,3 −0,9
Норма ападкаў, мм 27 21 23 28 35 57 76 60 59 37 31 31 485
Крыніца: Ганконская абсерваторыя

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта Эстэрсунда (1922 год)

Эстэрсунд быў заснаваны ў 1786 годзе як гандлёвая манаполія лена Емтланд. Мэтай стварэння горада было жаданне цэнтральных улад прымусіць мясцовых фермераў пастаўляць тавары пасроднікам у Эстэрсунд, а не напроста гандляваць з суседзямі. Аднак, гэта ініцыятыва не сустрэла падтрымкі насельніцтва, і Эстэрсунд заставаўся маленькім горадам аж да канца XIX стагоддзя[7], калі пабудова чыгункі дала штуршок да развіцця горада.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Гарадская Ратуша

У Эстэрсундзе знаходзяцца музей «Ямтлі», дом-музей кампазітара Вільгельма Петэрсана-Бергера, а таксама заапарк.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў прэтэндэнтам на правядзенне зімовых алімпійскіх гульняў 1994, 1998, 2002 і 2014 гадоў, але дагэтуль ніводная заяўка не апынулася паспяховай. Аднак, напачатку XX стагоддзя ў Эстэрсундзе з-за адсутнасці снега ў Стакгольме некалькі разоў праходзілі Нардычныя Гульні, званыя папярэднікамі зімовых алімпійскіх гульняў[8].

У Эстэрсундзе ў 1989, 1993, 1995—1997, 2000, 2002, 2003—2007, 2009 гадах праводзіліся этапы Кубка свету па біятлоне. А ў 2008 і 2019 гадах — чэмпіянаты свету па гэтым відзе спорту[9].

У Эстэрсундзе ёсць свой футбольны клуб з аднайменнай назвай.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Population in the country, counties and municipalities on 31/12/2008 and Population Change in 2008
  2. Familjen Medelsvensson — The average Swedish family Statistics Sweden
  3. «Östersund — Quality of life included» (PDF). Östersund Municipality. http://www.ostersund.se/download/18.12127904107dc154d7c80007355/%C3%96sdbroschyrENGELSKA.pdf Архівавана 9 красавіка 2008.. Retrieved 2008-02-29.
  4. >Vinterstaden Архівавана 3 ліпеня 2008. официальный веб-сайт
  5. Östersund - Winter City (PDF)(недаступная спасылка). Östersund Municipality. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2008. Праверана 29 лютага 2008.
  6. Nils Åsling (2004). «Ostlandets historia — från fäboddrift till Milkoland» (in Swedish) in Henrik Zipsane: Jämten 2005, p.74.
  7. Jacobsson, Hans (1992). «Östersunds tillkomst» (in Swedish) in Sten Rentzhog: Jämten 1993, p. 140—145
  8. «The Nordic Games: Precursor To The Olympic Winter Games» (PDF). LA84 Foundation. 2002. http://www.la84foundation.org/OlympicInformationCenter/OlympicReview/2002/OREXXVII43/OREXXVII43zu.pdf. Retrieved 2008-10-24.
  9. http://rbu-biathlon.ru/about-biathlon/arena/oestersund.html(недаступная спасылка)