Горад Яундэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Яундэ
фр.: Yaoundé
Cameroon-Yaounde01.jpg

Каардынаты: 3°52′00″ пн. ш. 11°31′00″ у. д. / 3.866667° пн. ш. 11.516667° у. д. (G) (O) (Я)3°52′00″ пн. ш. 11°31′00″ у. д. / 3.866667° пн. ш. 11.516667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Плошча
180 км²
Вышыня над узроўнем мора
750 м
Насельніцтва (2005)
1 430 000 чалавек
Шчыльнасць
7944 чал./км²
Часавы пояс

Яундэ (Камерун)
Яундэ
Яундэ

Яу́ндэ (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруну. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн. чалавек. Адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яундэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.

Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яундэ стаў сталіцай краіны.

У наш час Яундэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.

У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.

Геаграфічнае становішча і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Яундэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камерунскім пласкагор’і, на вышыні 750 метраў над узроўнем мора. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае +23°С, у ліпені +21°С. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — 1600 мм. Дажджы ідуць у асноўным у перыяды з верасня па лістапад і з красавіка па ліпень.