Горныя штаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горныя штаты ЗША. Чырвоным колерам паказаны штаты, якія заўсёды адносяцца да горных. Заштрыхаваным чырвоным колерам паказаны штаты, якія паводле Бюро перапісу насельніцтва ЗША адносяцца да горных, аднак у некаторых крыніцах могуць адносіцца да іншых геаграфічных абласцей ці быць адасобленымі.

Горныя Штаты (англ.: The Mountain States), таксама вядомыя як Горны Захад (англ.: Mountain West), — адно з дзевяці геаграфічных падраздзяленняў Бюро перапісу насельніцтва ЗША і геаграфічны субрэгіён у Заходняй часткі ЗША, які знаходзіцца пераважна ў Скалістых горах сістэмы Кардыльераў. Складаецца са штатаў Арызона, Каларада, Айдаха, Мантана, Невада, Нью-Мексіка, Юта і Ваёмінг.

Час[правіць | правіць зыходнік]

На большай частцы тэрыторыі Горных Штатаў дзейнічае Горны час ЗША (акрамя Невады, поўначы Айдаха і большай часткі Арызоны)[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самая маланаселеная частка краіны, што гістарычна было абумоўлена ў першую чаргу цяжкапраходным ландшафтам, а таксама кліматам і глебамі, малапрыдатнымі для развіцця сельскай гаспадаркі. У сярэднім шчыльнасць насельніцтва складае каля 4 чалавек на 1 квадратны кіламетр. Большасць буйных гарадоў знаходзяцца на ўскраінах субрэгіёна (Фінікс, Дэнвер, Лас-Вегас), аднак у цэнтральнай частцы ёсць некалькі гарадоў з меншым насельніцтвам, такіх як Солт-Лэйк-Сіці.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна ў Горных Штатах былі развіты здабыча карысных выкапняў і жывёлагадоўля. У Скалістых горах вядзецца здабыча золата, серабра, цынку, свінцу, медзі і урану. Каларада, Ваёмінг і Мантана маюць вялікія запасы нафты, прыроднага газу і вугалю. На захадзе Горных Штатаў, тэрыторыю якіх займаюць Вялікія Раўніны, развіта сельская гаспадарка.

У апошні час актыўна развіваецца турызм і сфера паслуг. Галоўным чынам турысты наведваюць нацыянальныя паркі, размешчаныя ў паўднёвай частцы штата Юта, і горналыжныя курорты штата Каларада.

Зноскі