Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горны Бадахшан)
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
тадж.: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон
Краіна Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Статус Аўтаномная вобласць
Уваходзіць у Рэспубліку Таджыкістан
Уключае 1 горад, 7 раёнаў, 43 сельскіх абшчын
Адміністрацыйны цэнтр Харог
Дата ўтварэння 2 студзеня 1925
Старшыня Кадзір Касім
Афіцыйныя мовы таджыкская, памірскія
Насельніцтва (2010)
220 600 (3 %, 5-е месца)
Шчыльнасць 3,4 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад памірцы — 94,0 %, кіргізы — 5,8 %[1]
Канфесійны склад ісмаіліты, суніты
Плошча 64 200 км²
(44,9 %, 1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 7496 м
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць на карце
Часавы пояс UTC+6
Абрэвіятура GB
Код ISO 3166-2 TJ-BG
Індэкс FIPS TI01
Тэлефонны код +992 3522
Паштовыя індэксы 736000
Код аўтам. нумароў 04РТ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць (ГБАВ; тадж. Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан.

Утворана 2 студзеня 1925 указам ЦВК СССР. 4 жніўня 1967 года за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве ўзнагароджана Ордэнам Леніна.

ГБАВ мяжуе на поўначы з Кыргызстанам, на ўсходзе — з Кітаем, на поўдні і захадзе — з Афганістанам. Плошча 64,2 тыс. км² (44,9 % тэрыторыі Таджыкістана). Насельніцтва 220,6 тыс. чалавек (2010), 3% насельніцтва рэспублікі. У вобласці 7 раёнаў, 43 сельскія абшчыны, 1 горад — Харог.

Вялікую частку тэрыторыі ГБАВ займае высакагор’е Паміра (вышэйшы пункт — пік Ісмаіла Самані, былы пік Камунізму (7495 м)), з-за якога часам завецца «Дахам свету».

Зноскі