Готфрыд Келер
| Готфрыд Келер | |
| Gottfried Keller | |
Фатаграфія Келера ў пяцьдзясят гадоў |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
празаік, паэт |
| Кірунак: | |
| Жанр: | |
Готфрыд Келер (ням. Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Змест |
Біяграфія[правіць]
У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840-1842). Пазней вучыўся ў Гейдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасць[правіць]
Дэбютаваў ў 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879-1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856-1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878 ), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готфрыд Келер