Гоф Уітлэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Гоф Уітлэм
Edward Gough Whitlam
Эдвард Гоф Уітлэм
сцяг
21-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
5 снежня 1972 — 11 лістапада 1975
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Уільям Мак-Маган
Пераемнік: Малкальм Фрэйзер
 
Партыя: Аўстралійская лейбарысцкая партыя
Адукацыя: Сіднейскі ўніверсітэт
Прафесія: Барыстар
Нараджэнне: 11 ліпеня 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:11|2|0}}) (98 гадоў)
К'ю[en], прыгарад Мельбурна
Імя пры нараджэнні: Edward Gough Whitlam
Жонка: Маргарэт Уітлэм[en] (1942—2012)
Дзеці: Тоні Уітлэм[en], Нікалас Уітлэм[en], Стэфан Уітлэм, Кэтрын Дові
 
Ваенная служба
Гады службы: 1941—1945
Прыналежнасць: Аўстралійскі Саюз
Род войск: Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Аўстраліі
Званне: RAAF O3 rank.png Капітан авіяцыі[en]
Бітвы: Другая сусветная вайна
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Кампаньён ордэна Аўстраліі

Эдвард Гоф Уітлэм, AC, QC (англ.: Edward Gough Whitlam; нар. 11 ліпеня 1916 года, К'ю, прыгарад Мельбурна), найбольш вядомы як Гоф Уітлэм (англ.: Gough Whitlam) — аўстралійскі палітык, дваццаць першы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Уітлэм прывёў Аўстралійскую лейбарысцкую партыю да ўлады падчас выбараў 1972 года і захаваў уладу пасля выбараў 1974 года. Заставаўся прэм'ер-міністрам да звальнення генерал-губернатарам Джонам Керы ў разгар аўстралійскага канстытуцыйнага крызісу 1975 года. Адзіны прэм'ер-міністр Аўстраліі, вызвалены ад пасады генерал-губернатарам краіны.

Уітлэм упершыню ўвайшоў у склад парламента ў 1952 годзе як член Палаты прадстаўнікоў ад Аўстралійскай лейбарысцкай партыі. У 1960 годзе ён быў абраны намеснікам лідара партыі, а ў 1967 годзе, пасля адстаўкі Артура Калвела, стаў першай асобай у партыі і адначасова лідарам апазіцыі. Нягледзячы на тое, што на выбарах 1969 года партыя пацярпела паразу, у 1972 годзе выбары былі выйграныя і Уітлэм заняў пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі.

Падчас знаходжання ва ўладзе ўрад Уітлэма правёў шэраг палітычных і эканамічных рэформаў - адмену смяротнага пакарання і ўсеагульнага вайсковага абавязку, прадастаўленне ўсеагульнага медыцынскага абслугоўвання і ўвядзенне бясплатнага навучання ў ВНУ, рэалізацыю праграм юрыдычнай дапамогі. Партыя зноў выйграла выбары ў 1974 годзе, аднак з памяншэннем падтрымкі з боку выбаршчыкаў. У лістападзе 1975 года ў ходзе палітычнага крызісу, выкліканага процідзеяннем апазіцыі ў парламенце краіны, Уітлэма звольніў генерал-губернатар Аўстраліі Джон Кер.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]