Гохуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Китайскі акунь». Бянь Шоумінь, XVIII ст.

Гохуа (кіт.: 国画 — нацыянальны жывапіс) — традыцыйная школа кітайскага жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках.

Тэрмін «Гохуа» адрадзіўся ў пач. ХХ ст. з аднаўленнем традыцый нацыянальнага жывапісу (існаваў з ІІІ-ІІ ст. да н.э.), які меў тэхнічныя і жанравыя своеасаблівасці, спецыфічны метад адлюстравання прадмета пры дапамозе ліній і плям на нейтральным фоне, што надавала адчуванне бязмежнай прасторы. Спосабам Гохуа малявалі кветкі, расліны, жывёл; у 1940—50-я г. яго сюжэты сталі больш разнастайныя, з’явіліся лірычныя і жанравыя кампазіцыі на сучасныя тэмы. Найбольш вядомыя мастакі Цы Байшы і Сюй Бэйхун.