Граб звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Граб звычайны
Граб звычайны
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Букакветныя

Сямейства:

Бярозавыя

Род:

Граб

Від:

Граб звычайны

Навуковая назва

Carpinus betulus L.

ITIS   184204
NCBI   12990

Граб звычайны, еўрапейскі (Carpinus betulus), лістападнае дрэва сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй да 25 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара шэрая, гладкая. Лісце прадаўгавата-эліптычнае, на вяршыні завостранае, па краі двойчыпілаватае. Кветкі ў каташках, плод — рабрысты арэх. Жыве 100—150 гадоў.

Паўночная мяжа суцэльнага пашырэння граба на Беларусі праходзіць на поўдзень ад Мінска і Магілёва. Граб расце на багатых глебах у мяшаных і лісцёвых лясах, можа ўтвараць грабавыя лясы. Цвіце ў маі-чэрвені.

Граб добра пераносіць падстрыганне, выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна прыдатная для вырабу музычных інструментаў, паркету.

Плады грабу звычайнага

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах