Гравітон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гравіто́н — гіпатэтычная бязмасавая элементарная часціца — пераносчык гравітацыйнага ўзаемадзеяння без электрычнага зараду. Павінен мець спін 2 і два магчымыя напрамкамі палярызацыі.

Гіпотэза аб існаванні гравітонаў з'явілася дзякуючы поспеху квантавай тэорыі поля (асабліва Стандартнай мадэлі) у мадэляванні паводзін астатніх фундаментальных узаемадзеянняў з дапамогай падобных часціц: фатоны ў электрамагнітным узаемадзеянні, глюёны ў моцным узаемадзеянні, W± і Z-базоны ў слабым узаемадзеянні. Прытрымліваючыся гэтай аналогіі — за гравітацыйнае ўзаемадзеянне таксама можа адказваць нейкая элементарная часціца.

Шэраг фізікаў адпрэчвае саму гіпотэзу пра гравітон як безгрунтоўную[1]. Напрыклад, калі гравітоны існуюць, то яны павінны выпраменьвацца чорнымі дзюрамі, што, верагодна, супярэчыць Агульнай тэорыі рэлятыўнасці.

Гл. таксама [правіць]

Зноскі

  1. Белрад, Брайан. Что не так с гравитонами? // American Chronicle, 26 января 2008.