Граздоўнік просты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граздоўнік просты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Botrychium simplex E. Hitchc.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17190
NCBI  41931
EOL  597764
IPNI  17061530-1
TPL  tro-26602186

Граздоўнік просты (Botrychium simplex) — від раслін роду Граздоўнік (Botrychium) сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 8—16 см. Ліст складаецца з 2-х лопасцей: лістападобнай стэрыльнай і адходзячай ад яе спараноснай. Стэрыльная частка няпарнаперыстая, спараносная — мяцёльчатая, на доўгім чаранку.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў асноўным ва ўмераных і больш халодных зонах Паўночнага паўшар’я, у тым ліку ў Паўночнай Амерыцы, Цэнтральнай Еўропе, Усходняй Азіі, а таксама ў Пірэнеях і Грэцыі. У 1923 годзе зафіксаваны на тэрыторыі Мінскай балотнай доследнай станцыі[1].

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Зноскі

  1. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 133. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 133. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]