Грамадскі дом (Прага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грамадскі дом, Прага)
Славутасць
Грамадскі дом
50°05′15″ пн. ш. 14°25′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Антанін Бальшанек[d] і Освальд Поліўка[d]
Дата заснавання 1912
Сайт obecnidum.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадскі дом (чэшск.: Obecní dům) — будынак у Празе. Размешчаны на Плошчы Рэспублікі.

Пабудаваны на месцы старога каралеўскага палаца, які служыў рэзідэнцыяй чэшскіх каралёў у XIV—XV стст. Пачаты будаўніцтвам у 1905 годзе, скончаны ў 1912 годзе. Пасля двух няўдалых конкурсаў праектаванне было падана Освальду Поліўке і Антаніну Бальшанеку. У афармленні ўдзельнічалі выбітныя чэшскія мастакі: мазаічнае пано на фасадзе выканана Карэлам Шпіларам, іншыя элементы дэкору належаць Ладзіславу Шалаўну, Іозефу Маржатке, Карэлу Новаку і інш. Над роспісам інтэр’ераў працавалі Альфонс Муха, Ян Прэйслер, Макс Швабінскі. Усё афармленне будынка прасякнута тэматыкай нацыянальнага адраджэння.

28 кастрычніка 1918 года ў Грамадскім доме была абвешчана незалежнасць Чэхаславакіі. У лістападзе 1989 года тут адбыліся першыя перамовы камуністычнага ўрада Чэхаславакіі з прадстаўнікамі Грамадзянскага форума на чале з Вацлавам Гавелам.

У наш час Грамадскі дом выкарыстоўваецца, галоўным чынам, як месца правядзення канцэртаў. Яго галоўная зала носіць імя чэшскага кампазітара Бедржыха Сметаны і з’яўляецца адной з асноўных канцэртных пляцовак Міжнароднага музычнага фестываля «Пражская вясна».

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Cannon-Brookes Czech Sculpture, 1800—1938

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]