Граматыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Грама́тыка - раздзел лінгвістыкі, які займаецца вывучэннем і апісаннем будовы словаў (словаўтварэнне) і словазмяненняў (марфалогія), відаў словазлучэнняў і тыпаў сказаў (сінтаксіс).
Сукупнасць правіл змены словаў і іх спалучэння ў сказы таксама завецца граматыкай; яна супрацьпастаўляецца слоўніку. Гэтае мноства правілаў (як і слоўнік) можа быць прадстаўлена ў выглядзе тэксту (апісальнага або навучальнага) (напрыклад: «Граматыка мовы ...».) У граматыцы як навуцы вылучаюць:
- гістарычную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў развіцці, праз параўнанне розных этапаў гісторыі мовы
- апісальную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў сінхронным плане.
Тэрмін «граматыка» часам можа ўжывацца як эквівалентны тэрміну «марфалогія» .
| Сем вольных мастацтваў | |
|---|---|
| Трывіум | Граматыка · Рыторыка · Дыялектыка (Логіка) |
| Квадрывіум | Арыфметыка · Геаметрыя · Астраномія · Музыка |