Грань, тэлесерыял
| Грань | |
| Fringe | |
| Жанр(ы) | |
|---|---|
| Аўтар(ы) ідэі | |
| Прадзюсар(ы) | |
| У галоўных ролях |
Ганна Торв |
| Краіна(ы) | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) | |
| На экранах | |
| Працягласць серыі |
50 хвілін (1 сезон) |
| Колькасць сезонаў |
4 |
| Колькасць серый |
87 (Спіс серый) |
| IMDb | |
«Грань», таксама вядомы як «За гранню» (англ.: Fringe) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял Дж. Дж. Абрамса. Прэм'ера серыяла адбылася ў ЗША 9 верасня 2008 года, на каналах Fox, CTV і A, а неўзабаве, 17 верасня 2008 года, прэм'еру ўбачылі і ў Аўстраліі. Далей Еўропа — у Вялікабрытаніі прэм'ера прайшла на канале Sky1 5 кастрычніка, у Швецыі 2 кастрычніка на Kanal 5 і 1 кастрычніка на канале TV3 у Ірландыі. У Расіі серыял пачаў трансліравацца тэлеканалам ТВ3 увесну 2010 года. Руская лакалізацыя для тэлеканала ТВ3 была выканана студыяй ROOM13.[1] На Украіне серыял быў запушчаны 14 верасня 2009 года на «Новым канале».
Нароўні з «Лялечным домам» Джоса Уэдана, «Грань» — частка новай ініцыятывы FOX, вядомай як «Remote-Free TV». Спачатку эпізоды тэлесерыяла «Грань» былі трохі даўжэй, чым стандартныя драмы, наяўныя на тэлебачанні. Гэта стала магчымым дзякуючы памяншэнню рэкламы, што дазволіла дадаць прыблізна 6 хвілін да часу кожнай серыі. Серыял быў падоўжаны на чацвёрты сезон, канал FOX замовіў 22 серыі серыяла.[2] Прэм'ера сезону адбылася 23 верасня 2011 года.
Змест |
Сюжэт [правіць]
У серыяле распавядаецца пра спецыяльнага агента ФБР Алівіі Данэм, шалёнага вучонага Уолтэра Бішапа і яго сына Пітэра, якія даследуюць аспекты навукі «за гранню», такія як тэлепатыя, левітацыя, нябачнасць, рэінкарнацыя, генетычная мутацыя і гэтак далей. Адбываецца шэраг загадкавых падзей, званых «Узорам» (у іншым перакладзе — «Схемай», «Мадэллю»).
У «Схему» ўваходзяць такія з'явы, як паскоранае старэнне (нованароджанае дзіця за лічаныя хвіліны сталее і памірае), невытлумачальныя з'явы (аўтобус напаўняецца дзіўным рэчывам, якое імгненна дубянее, а пасажыры становяцца як маскіты ў бурштыне) і шматлікія іншыя анамаліі.
Гэта выглядае так, як быццам хтосьці эксперыментуе над цэлым светам, а Алівія, Пітэр і Уолтэр бяруцца за расследаванне гэтых дзіўных падзей, каб вызначыць іх крыніцу. Яны выяўляюць сувязь «Узору» з карпарацыяй пад назвай «Мэсіў Дайнэмік», якая з'яўляецца вядучай глабальнай даследчай кампаніяй, са мноствам патэнтаў на новыя і важныя тэхналогіі.
Па меры расследавання анамальных з'яў, яны даведваюцца, што існуюць паралельныя Сусветы, дзе ёсць іншая Алівія Данэм і іншы Уолтэр Бішап. Уолтэр парушыў баланс паміж Сусветамі, забраўшы з паралельнага сусвету смяротна хворага Пітэра. Следства гэтага і з'явілася «Схема»...
Спіс серый [правіць]
Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Грань»
Зноскі
- ↑ ROOM13.
- ↑ Rice, Lynette 'Fringe' renewed for a fourth season. Entertainment Weekly (2011-03-24). Праверана 24 сакавіка 2011.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт серыяла
- Fringewiki.fox.com — Афіцыйная энцыклапедыя
- Fringe Вікі — вікі-энцыклапедыя серыяла «За гранню»
Шаблон:Грань, тэлесерыял Шаблон:Дж. Дж. Абрамс
| Спіс праграм, трансліраваных тэлеканалам Fox | |
|---|---|
| Драмы | Доктар Хаус (2004—) • Косці (2005-) • Грань (2008-) • Хор (2009-) • Тэра Новая (2011-) |
| Камедыі | Raising Hope (2010-) • Узлом (2011-) • Новенькая (2011-) |
| Хуткія | Алькатрас • Я ненавіджу сваю дачку-падлетка • Шукальнік • Напалеон Дынаміт |