Аперацыя «Граніт»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Граніт, аперацыя)
Аперацыя «Граніт»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 1943
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік БШПР Германія Трэці рэйх

Грані́т — кодавая назва аперацыі беларускіх партызан у Вялікую Айчынную вайну па вывадзе са строю транспартных ліній нямецкіх акупантаў вясной і летам 1943 года.

План і задачы[правіць | правіць зыходнік]

План аперацыі зацверджаны 21 красавіка 1943 года начальнікам Беларускага штаба партызанскага руху П. З. Калініным. Задача аперацыі — шляхам узгодненых дзеянняў партызан сарваць перавозкі ворага да фронту, нанесці яму максімальныя страты. Для падрыхтоўкі і правядзення аперацыі ў тыл ворага былі накіраваны прадстаўнікі БШПР (афіцэры сувязі, інструктары-мінёры).

Дзеянні і вынікі[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння партызанам перапраўлялі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку; да 6 чэрвеня 1943 года дастаўлена 555 тон грузаў (тол, міны, аўтаматы, ручныя кулямёты, вінтоўкі, карабіны, процітанкавыя ружжы, патроны, гранаты і іншае).

У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі 66 чыгуначных мастоў, разбурылі 167 кіламетраў чыгуначнага пуці, 619 кіламетраў тэлефона-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 164 нацысцкія гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Да лета 1943 года вывелі са строю амаль усе вузкакалейкі. Гэта прымусіла гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, хуткасць на шэрагу ўчасткаў знізілася да 10—15 км/гадз. Аднак БШПР не мог забяспечыць узрыўчаткай усе партызанскія атрады, таму «Граніт» быў праведзены ў абмежаваным маштабе. Вопыт аперацыі быў выкарыстаны пры планаванні і ажыццяўленні новых больш маштабных аперацый, у тым ліку аперацыі «Рэйкавая вайна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]