Гран-Пры Аўстраліі 2014 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралія   Аўстралійскі Гран-Пры 2014 года
Дэталі гонкі
Этап 1 з 19 у сезоне 2014
Circuit Albert Park.png
Дата 16 сакавік 2014 (2014-03-16) 2014
Афіцыйная назва 2014 Formula 1 Rolex Australian Grand Prix
Месца Альберт-парк, Мельбурн, Аўстралія
Трэк Часовая гарадская траса
5,303 км
Дыстанцыя 57 кругоў, 302,271 км
Запланаваная дыстанцыя 58 кругоў, 307,574 км
Надвор'е Пахмурна
Наведвальнасць 100,500
Поўл-пазіцыя
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:44.231
Найхутчэйшы круг
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:32,478 на крузе 19
Подыум
Першае месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Другое месца Данія Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes
Трэцяе месца Вялікабрытанія Джэнсан Батан McLaren-Mercedes

Гран-пры Аўстраліі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Rolex Australian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся ў Мельбурне 16 сакавіка 2014 года на трасе ў Альберт Парке. Гэта было 29-ае з'яўленне дадзенага этапа ў Чэмпіянаце. Гонка з'яўлялася першым этапам сезона 2014 года і складалася з 58 кругоў. Падчас этапа адбыўся дэбют 1,6-літровых рухавікоў канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам, якія былі выкарыстаныя ўпершыню з Гран-Пры Аўстраліі 1988 года.

Перамогу ў гонцы атрымаў нямецкі пілот Mercedes Ніка Розберг і такім чынам атрымаў лідэрства ў Чэмпіянаце. На другое месца ўзняўся дэбютант Формулы-1 Кевін Магнусэн на McLaren, які стаў першым пілотам з Даніі, што ўзняўся на п'едэстал у Формуле-1. Трэцяе месца, а таксама свой 50-ы подыум у кар'еры атрымаў Джэнсан Батан. Аўстралійскі пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда, які фінішаваў другім, быў дыскваліфікаваны пасля гонкі за парушэнні нарматываў па ўзроўні паліва.

Гонка таксама была адметна новым рэкордам: 19-гадовы расіянін Данііл Квят стаў сама маладым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонцы, і такім чынам пабіў рэкорд Себасцьяна Фетэля. Сам Фетэль перапыніў свой рэкорд з перамог у дзевяці гонках запар.

Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая сэсія кваліфікацыі адбывалася ў добрых умовах надвор'я, але ўвесь час існавала магчымасць дажджу. Даніэль Рык'ярда праявіў сябе найлепшым чынам ў новай камандзе і паставіў найлепшы вынік у дэбюце кваліфікацыі, які служыў арыентырам для астатніх пілотаў. Каманда Lotus адчувала вялікія праблемы: Пастор Мальданада ўвогуле не здолеў паказаць які-небудзь час, а яго партнёр Раман Гражан здолеў кваліфікавацца толькі на апошнім, 21-ым месцы. Макс Чылтан пераўзышоў вынік свайго партнёра па Marussia Жуля Б'яншы, але не здолеў трапіць ў другую сэсію. Адметны быў вынік Камуі Кабаясі на Caterham - японскі пілот трапіў у другую сэсію.

Стан надвор'я ў другой сэсіі крыху пагоршыўся: пакрыццё трасы стала слізкім. Першай ахвярай дрэннага надвор'я стаў Кімі Райканен, чый балід завярнуўся напрыканцы сэсіі, што ў сваю чаргу сапсавала хуткія кругі для астатніх пілотаў. Джэнсан Батан і Себасцьян Фетэль не здолелі тарпіць у трэцюю сэсію менавіта з-за жоўтых сцягоў напрыканцы другога кваліфікацыйнага адрэзка. Пазней было таксама адзначана, што Фетэль адчуваў пэўныя праблемы з рухавіком.

Дождж узмацніўся падчас трэцяй кваліфікацыйнай сэсіі, што прымусіла некаторых пілотаў пачынаць яе на дажджавой гуме. Асноўная барацьба за поўл-пазіцыю праходзіла паміж двума пілотамі Mercedes Ніка Розбергам і Льюісам Хэмілтанам, а таксама пілотам Red Bull Даніэлем Рык'ярда. Хэмілтан выйграў поўл-пазіцыю, Рык'ярда атрымаў для сябе найлепшы вынік у кар'еры і другое месца, Розберг стаў трэцім. Добрыя вынікі атрымала каманда Williams, чые абодва пілоты трапілі ў заключную сэсію кваліфікацыі, чаго не адбывалася з 2012 года.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Гонка пачалася а сямнаццатай гадзіне па меснаму часу ў спрыяльных умовах надвор'я. Макс Чылтан і Жуль Б'яншы заглухнулі на стартавай прамой: Чылтан перад кругам прагрэва, а Б'яншы пасля. У выніку пелатону давялося праехаць другі запар круг прагрэва. Раман Гражан стартаваў з піт-лэйн з-за мадыфікацый баліда, якія былі зроблены падчас камендантскай гадзіны, а таксама быў пакараны праездам па піт-лэйн за выезд з гаража да 15-хвіліннага сігнала. Падчас старта Феліпэ Маса, Камуі Кабаясі і Кімі Райканен сутыкнуліся на стартавай прамой, у выніку чаго Маса і Кабаясі спынілі ўдзел у гонцы. Райканен здолеў працягнуць без пашкоджанняў. Пазней было падцверджана, што на балідзе Кабаясі адказалі тармаза на задніх колах.

Падчас старта ў галаве пелатона Ніка Розберг выбраўся на першую пазіцыю яшчэ да ўвахода ў першы паварот. У той жа час уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан і дзеючы Чэмпіён Себасцьян Фетэль зышлі з гонкі падчас першых пяці кругоў з-за праблем з рухавікамі. Фетэль паступова страчваў магутнасць, адкатваўся ў глыбіню пелатона і спыніўся ў боксах пасля 3 кругоў дыстанцыі. Хэмілтана зазвалі ў боксы кругам раней.

Ніка Розберг дамінаваў у гонцы да самага канчатку, нікому не саступіўшы лідэрства. Розберг таксама паказаў найхутчэйшы круг і фінішаваў з 25-сэкунднай перавагай над Даніэлем Рык'ярда. Рыкярда фінішаваў другім і стаў першым аўстралійцам, які здолеў даехаць да п'едэстала ў дамашняй для сябе гонцы. Кевін Магнусэн у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1 атрымаў трэцяе месца і тым самым паўтарыў вынік Льюіса Хэмілтана 2007 года. Адментна, што абодва выступалі за McLaren і стартвалі з чацвёртага радка.

Чацвёртым на фініш заехаў Джэнсан Батан, пятым быў Фернанда Алонса. Вальтэры Ботас атрымаў шостае месца дзякуючы сваёй актыўнасці ў пелатноне. Ботас стартаваў пятнаццатым, але ўжо к адзінаццатаму кругу быў ў ачковай зоне. На адзінаццатым крузе Ботас зрабіў памылку на выхадзе з паварота і атрымаў пракол задняга правага кола, што адштурхнула яго на некалькі пазіцый уніз. Але таму зноў удалося вярнуцца ў барацьбу і атрымаць добрыя ачкі. Незадавльняючы вынік - восьмае месца - атрымаў леташні пераможца гран-пры Кімі Райканен, які зараз выступае за Ferrari. Жан-Эрык Вернь фінішаваў дзявятым, а дэбютант Формулы-1 Данііл Квят даехаў да дзясятага месца і стаў наймаладзейшым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонках Формулы-1.

Фетэль упершыню з ліпеня 2013 не змог атрымаць перамогу, тым самым яго пабедная серыя з 9 гонак была спынена.

Змены пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гонкі Даніэля Рык'ярда, які заняў другое месца дыскваліфікавалі. Такім чынам Кевін Магнусэн узняўся на другую прыступку, а Джэнсан Батан на трэцюю. Рык'ярда выключылі з вынікаў з-за парушэння артыкула 5.1.4. тэхнічнага рэгламента, які рэгулюе максімальна дазволеныя паказчыкі цыркуляцыі паліва, якое паступае ў рухавік. Таксама Red Bull абвінавачваўся ў недазволеных метадах вымярэння цыркуляцыі паліва. Каманда падала пратэст, але безвынікова.

Камуі Кабаясі быў абвешчаны невінаватым у сутыкненні з Феліпэ Масай падчас старта, бо аварыя была выклікана тэхнічнымі непаладкамі на Caterham японскага пілота, а менавіта праблемамі за тармазамі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 44 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:31.699 1:42.890 1:44.231 1
2 3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:30.775 1:42.295 1:44.548 2
3 6 Сцяг Германіі Ніка Розберг Mercedes 1:32.564 1:42.264 1:44.595 3
4 20 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:30.949 1:43.247 1:45.745 4
5 14 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari 1:31.388 1:42.805 1:45.819 5
6 25 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:33.488 1:43.849 1:45.864 6
7 27 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:33.893 1:43.658 1:46.030 7
8 26 Сцяг Расіі Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:33.777 1:44.331 1:47.368 8
9 19 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:31.228 1:44.242 1:48.079 9
10 77 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:31.601 1:43.852 1:48.147 151
11 22 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:31.396 1:44.437 10
12 7 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari 1:32.439 1:44.494 11
13 1 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:31.931 1:44.688 12
14 99 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:33.673 1:45.655 13
15 10 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:34.274 1:45.867 14
16 11 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:34.141 1:47.293 16
17 4 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:34.293 Піт-лэйн2
18 17 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:34.794 Піт-лэйн2
19 21 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:35.117 203
20 9 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:35.157 19
21 8 Сцяг Францыі Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:36.993 Піт-лэйн2
Час 107%: 1:37,129 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:30,775 хв.)
DNQ 13 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Lotus F1-Renault Няма часу4 21
Крыніца:[1]

Заўвагі:

  1.   — Вальтэры Ботас атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач.
  2.   — Стартаваў з піт-лэйн.
  3.   — Эстэбан Гуцьерэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач.
  4.   — Пастор Мальданада не здолеў паказаць час, які ўкладваецца ў правіла 107% ад часу найхутчэйшага кола Даніэля Рык'ярда у першай кваліфікацыйнай сэсіі. Пазней яму дазволілі стартаваць.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 57 2 1:32:58,710 03 1:32,478 (19)
02 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 57 2 + 26,777 04 1:32,917 (39)
03 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 57 2 + 30,027 10 1:33,186 (57)
04 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 57 2 + 35,284 05 1:32,616 (56)
05 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 57 2 + 47,639 15 1:32,568 (56)
06 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India-Mercedes 57 2 + 50,718 07 1:33,210 (56)
07 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 57 2 + 57,675 11 1:33,691 (56)
08 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 57 2 + 1:00,441 06 1:33,864 (35)
09 Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 57 2 + 1:03,585 08 1:32,634 (38)
10 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India-Mercedes 57 3 + 1:25,916 16 1:33,366 (34)
11 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 56 1 + 1 Круг 13 1:34,564 (41)
12 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 56 2 + 1 Круг 20 1:34,202 (33)
13 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 55 2 + 2 Кругі 17 1:35,635 (55)
НК Сцяг Францыі Жуль Б'яншы1 Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 49 2 + 8 Кругоў 18 1:35,281 (41)
Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 43 2 DNF ПЛ 1:34,766 (30)
Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 29 1 DNF 21 1:37,332 (17)
Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 27 1 DNF 19 1:37,064 (26)
Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 03 0 DNF 12 1:49,947 (02)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 02 0 DNF 01 1:40,287 (02)
Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 00 0 DNF 09
Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 00 0 DNF 14
DSQ Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда2 Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 57 2 + 24,525 02 1:33,066 (49)

Заўвагі:

  1.   — Жуль Б'яншы не праехаў 90% гонкі, таму не класіфікаваны сярод тых, хто фінішавалі
  2.   — Даніэль Рык'ярда быў дыскваліфікаваны за парушэнні тэхнічнага рэгламента па кантролю за цыркуляцыяй паліва.

Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Пазіцыя Пілот Ачкі
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг 25
2 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн 18
3 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 15
4 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 12
5 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас 10
Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Пазіцыя Канструктар Ачкі
1 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 33
2 Сцяг Германіі Mercedes 25
3 Сцяг Італіі Ferrari 18
4 Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 10
5 Сцяг Індыі Force India-Mercedes 9
  • Заўвага: Адлюстраваныя толькі першыя 5 пазіцый.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 2014 Formula 1 Rolex Australian Grand Prix , Formula1.com . Праверана 15 скавіка 2014.(англ.) 

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • grandprix.com.au — афіцыйны сайт Гран-Пры Аўстраліі