Гран-Пры Бахрэйна 2014 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бахрэйнскі
Этап 3 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 6 красавіка 2014
Афіцыйная назва 2014 Formula 1 Gulf Air
Bahrain Grand Prix
Месца Міжнародны Аўтадром Бахрэйна
Сахір, Бахрэйн
Трэк Пастаянная гоначная траса
5,412 км
Дыстанцыя 57 кругоў, 308,238 км
Надвор'е Суха
Поўл-пазіцыя
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:33,185
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:37,020 на крузе 49
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Мексіка Серхіа Перэс Force India

Гран-пры Бахрэйна 2014 года (араб. جائزة البحرين الكبرى 2014‎‎) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 6 красавіка 2014 на аўтадроме Сахір у Бахрэйне. Кваліфікацыя і гонка ўпершыню адбыліся пры штучным асвятленні. Такім чынам арганізатары гран-пры вырашылі адсвяткаваць дзесяцігоддзе гонкі ў Бахрэйне. Гран-пры таксама быў 900-сотым у гісторыі Чэмпіянатаў Свету па Формуле-1. Этап Гран-пры быў трэцім этапам ў Чэмпіянаце Свету ў сезоне 2014 года.

Льюіс Хэмілтан атрымаў перамогу ў гонцы, хоць стартаваў з другой пазіцыі. Партнёр Хэмілтана па Mercedes Ніка Розберг стаў другім, Серхіа Перэс атрымаў трэцяе месца. Для Force India подыўм Перэса стаў другім за ўсю гісторыю існавання каманды пасля подыўма Джанкарла Фізікелы на Гран-Пры Бельгіі 2009 года.

Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя пачалася на захадзе і працягвалася пры штучным асвятленні і адноснай вільготнасці паветра 26 %. Першы сегмент кваліфікацыі праходзіў у барацьбе Force India з Williams. Менавіта пілоты гэтых каманд занялі першыя чатыры радкі па заканчэнні сегмента. Сам сегмент выйграў Ніка Хюлькенберг, а яго партнёр па камандзе Серхіа Перэс стаў трэцім. Добра паказалі сябе пілоты Caterham і Marussia. Пераможцам у гэтай групе выйшаў Камуі Кабаясі. Зноў няўдала выступілі пілоты Lotus: Пастора Мальданада ў апошні момант пераўзыйшоў Раман Гражан. Апошні трапіў у другі сегмент, але на сваім хуткім крузе яму ўчыніў перашкоду Адрыян Зуціл, які таксама не трапіў у другую частку кваліфікацыі.

У другім сегменце кваліфікацыі лідарства захапілі Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. У той жа час праблемы ўзніклі ў пераможцы першай часткі Хюлькенберга: з-за памылак на хуткім крузе ён не здолеў прайсці далей. Непераканаўча выглядалі пілоты Ferrari Фернанда Алонса і Кімі Райканен. Калі Алонса паспяхова кваліфікаваўся ў наступны сегмент, то Райканен здолеў трапіць на 10-е прахадное месца. Пры гэтым Райканен выбіў Себасцьяна Фетэля, які адчуваў праблемы з нізкімі перадачамі на сваім балідзе. Яго партнёр Даніэль Рык'ярда стаў трэцім і тым самым здолеў пераўзысці Фетэля ў кваліфікацыі двойчы за тры этапы — столькі разоў, колькі Марк Уэбер здолеў перамагчы Фетэля за ўвесь мінулы сезон. Розберг выйграў сегмент, Хэмілтан стаў другім.

Розберг і Хэмілтан працягнулі сваю барацьбу ў трэцім сегменце і цалкам у ім дамінавалі. Хэмілтан зрабіў шэраг памылак, што не дазволіла яму пераўзысці вынік Розберга, які адразу ўстанавіў хуткі час. Найбольш да пілотаў Mercedes наблізіўся Даніэль Рык’ярда, які, нягледзячы на сваё трэцяе месца ў кваліфікацыі, ў гонцы на старце згубіў 10 пазіцый з-за інцыдэнта на піт-стопе ў Малайзіі. Чацвёртага месца дасягнуў Вальтэры Ботас, які пераўзышоў Феліпэ Масу. Кімі Райканен упершыню за сезон кваліфікаваўся вышэй за Фернанда Алонса, які стаў дзясятым.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Ужо перад першым паваротам Льюіс Хэмілтан атакаваў з другой пазіцыі Ніка Розберга і выйшаў наперад. Розберг адразу спрабаваў вярнуць першую пазіцыю, але Хэмілтан паспяхова адбіў усе атакі. Уладальнікам лепшага старта стаў Феліпэ Маса, які здолеў з кваліфікацыйнага восьмага месца прарвацца на трэцяе, у той час як другі пілот Williams Вальтэры Ботас згубіў трэцяе стартавае месца і размясціўся на пятай пазіцыі. Добра стартаваў Фернанда Алонса, які перамясціўся з дзясятага на сёмае месца. Другая Ferrari Кімі Райканена спусцілася ў канец дзясяткі, дзе Райканену зноў, як і ў Малайзіі, давялося весці барацьбу з Кевінам Магнусэнам.

На пятым крузе Ніка Хюлькенберг абышоў Фернанда Алонса, а яшчэ праз пяць кругоў Вальтэры Ботаса. На дванаццатым крузе другі пілот Force India Серхіа Перэс абышоў Феліпэ Масу ў барацьбе за трэцюю пазіцыю. Такім чынам працягнулася супрацьстаянне пілотаў каманд Force India i Williams, якое пачалося яшчэ ў кваліфікацыі. Паміж 11-ым і 17-ым кругамі большая частка пілотаў ажыццявіла першы піт-стоп, акрамя пары лідараў. Mercedes зноў добра эканоміў гуму і паліва. Пасля серыі піт-стопаў Ботас стаў трэцім, за ім ішоў Маса, якога переаследвалі абедзве Force India. Хэмілтан заехаў на піт-стоп толькі пасля 20-га круга, Розберг застаўся на трасе яшчэ на два, але пасля свайго піт-стопа выехаў па-за Хэмілтанам.

У гэты час за Force India йшла актыўная барацьба паміж Джэнсанам Батанам, Себасцьянам Фетэлям, Кімі Райканенам і Даніэлем Рык'ярда. Пазней да іх прыядналіся пілоты Williams, якія ажыццявілі свое другія піт-стопы. Ботас і Маса зноў пачалі актыўна атакаваць і прабівацца наперад. Пілоты Ferrari не здолелі падтрымліваць тэмп Force India і Williams і страчвалі пазіцыі ў пелатоне.

На 40-ым крузе гонкі адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса: венесуэльскі пілот падчапіў носам бакавы пантон Sauber Гуцьерэса, у выніку чаго апошні перакуліўся ў паветры на 360⁰, пакінуўшы на трасе шмат недабіткаў. Дырэкцыя гонкі вырашыла выпусціць на трасу машыну бяспекі (сэйфці кар). Падчас сэйфці кара свае піт-стопы ажыццявілі абодва пілота Mercedes i Ferrari. Гонка аднавілася на 46-ым крузе з Хэмілтанам на чале пелатона.

Рэстарт азнаменаваўся аднаўленнем атака Розберга на Хэмілтана. Падчас апошняга піт-стопа Розбергу ўсятлявалі больш мяккую гуму, а Хэмілтан па тактыцы закончваў гонку на цвёрдай гуме. Гума Розберга пасля рэстарта прагрэлася хутчэй, там атакі на Хэмілтана былі даволі інтэнсіўнымі. У гэты ж час у пелатоне зноў узніклі праблемы з сістэмай DRS у Себасцьяна Фетэля, які не змог супрацьстаяць Даніэлю Рык'ярда. Батан губляў тэмп, прапускаў усё больш супернікаў і ў выніку сышоў з-за праблем са счапленнем. Рык'ярда тым часам атакаваў Хюлькеберга і выйшаў на чацвёртае месца.

У выніку Хэмілтан выйграў Гран-Пры Бахрэйна, Розберг уступіў пераможцы крыху больш за секунду. Трэцім прыехаў Серхіа Перэс, чацвёртым - Даніэль Рык'ярда, для якога гэты вынік стаў найлепшым у формульнай кар'еры. Топ-10 замкнулі Хюлькеберг, Фетэль, Маса, Ботас, Алонса і Райканен.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 6 Сцяг Германіі Ніка Розберг Mercedes 1:35.439 1:33.708 1:33.185 1
2 44 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:35.323 1:33.872 1:33.464 2
3 3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:36.220 1:34.592 1:34.051 131
4 77 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:34.934 1:34.842 1:34.247 3
5 11 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:34.998 1:34.747 1:34.346 4
6 7 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari 1:35.234 1:34.925 1:34.368 5
7 22 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:35.699 1:34.714 1:34.387 6
8 19 Сцяг Бразіліі Феліпе Маса Williams-Mercedes 1:35.085 1:34.842 1:34.511 7
9 20 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:35.288 1:34.904 1:34.712 8
10 14 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari 1:35.251 1:34.723 1:34.992 9
11 1 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:35.549 1:34.985 10
12 27 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:34.874 1:35.116 11
13 26 Сцяг Расіі Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:35.395 1:35.145 12
14 25 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:35.815 1:35.286 14
15 21 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:36.567 1:35.891 15
16 8 Сцяг Францыі Раман Гражан Lotus-Renault 1:36.654 1:35.908 16
17 13 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:36.663 17
18 99 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:36.840 222
19 10 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:37.085 18
20 17 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 1:37.310 19
21 9 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Caterham-Renault 1:37.875 20
22 4 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:37.913 21
Час 107%: 1:41.515 (ад найлепшага выніка К1 1:34,874 хв.)
Крыніца: f1.com[1]
Заўвагі

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 57 1:39:42,743 2 1:37,108 (49)
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 57 + 1,085 1 1:37,020 (49)
3 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India-Mercedes 57 + 24,067 4 1:39,320 (36)
4 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 57 + 24,489 13 1:39,269 (38)
5 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India-Mercedes 57 + 28,654 11 1:38,785 (37)
6 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 57 + 29,879 10 1:39,312 (18)
7 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 57 + 31,265 7 1:39,272 (40)
8 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 57 + 31,876 3 1:39,762 (50)
9 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 57 + 32,595 9 1:39,732 (53)
10 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 57 + 33,462 5 1:39,438 (35)
11 Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 57 + 41,342 12 1:40,160 (12)
12 Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 57 + 43,143 16 1:39,443 (39)
13 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 57 + 59,909 21 1:41,825 (48)
14 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 57 + 1:02,803 17 1:39,666 (52)
15 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 57 + 1:27,900 18 1:41,246 (17)
16 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 56 + 1 Круг 19 1:42,175 (44)
17 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 55 DNF 6 1:39,565 (37)
Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 40 DNF 8 1:40,108 (40)
Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 39 DNF 15 1:40,698 (32)
Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 33 DNF 20 1:41,134 (28)
Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 18 DNF 14 1:41,650 (16)
Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 17 DNF 22 1:41,791 (9)
Крыніца: f1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Паз. Пілот Ачкі
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг 61
2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 50
3 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг 28
4 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 26
5 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 23
Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Паз. Канструктар Ачкі
1 Сцяг Германіі Mercedes 111
2 Сцяг Індыі Force India-Mercedes 44
3 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 43
4 Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 35
5 Сцяг Італіі Ferrari 33
  • Заўвага: Адлюстраваныя толькі пяць першых пазіцый.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 23 Красавіка 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 23 красавіка 2014. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • bahraingp.com — афіцыйны сайт Гран-Пры Бахрэйна