Гран-Пры Канады 2014 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канадскі
Этап 7 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 8 чэрвеня 2014
Афіцыйная назва Formula 1 Grand Prix du Canada 2014
Месца Аўтадром імя Жыля Вяльнёва
Манрэаль, Квебек, Канада
Трэк Вулічная траса
4,361 км
Дыстанцыя 70 кругоў, 305,270 км
Надвор'е Сонечна
Поўл-пазіцыя
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:14,874
Найхутчэйшы круг
Пілот Бразілія Феліпэ Маса Williams
Час 1:18,504 на крузе 58
Подыум
Першае месца Аўстралія Даніэль Рык'ярда Red Bull
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Германія Себасцьян Фетэль Red Bull

Гран-пры Канады 2014 года (фр.: Formula 1 Grand Prix du Canada 2014, англ.: 2014 Canadian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 8 чэрвеня 2014 года на Аўтадроме імя Жыля Вяльнёва ў Манрэалі. Гран-пры Канады адзначыўся фінішам пад сэйфці-карам, што стала толькі шостым выпадкам у гісторыі Чэмпіянатаў Формулы-1.

Пілот аўстрыйскай каманды Red Bull Даніэль Рык'ярда стаў пераможцам гран-пры. Для Рык'ярда гэта была першая ў фармулічнай кар'еры перамога. Ён стаў чацвёртым аўстралійцам, які выйграў канадскі этап пасля Джэка Брэбэма, Алана Джонса і Марка Уэбера, на месца якога Рык'ярда прыйшоў у Red Bull у сезоне 2014 года.

Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у кваліфікацыі прымалі не ўсе пілоты. Эстэбан Гуцьерэз разбіў балід у трэцяй вольнай практыцы і пашкодзіў шассі, якое давялося аднаўляць на базе запаснога. Сцюарды дапусцілі яго да гонкі, але стартаваць дазволілі толькі з піт-лэйн.

Падчас першага сегмента кваліфікацыі Фернанда Алонса скардзіўся на маруднасць трэка для ўсіх пілотаў, у той час, як пілоты Mercedes працягвалі сваё дамінаванне ў кваліфікацыях. Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час на мяккай гуме, а Ніка Розберг заняў трэцюю пазіцыю. Абодва ппілота каманды McLaren Кевін Магнусэн і Джэнсан Батан на суперсофце узняліся на другую і чацвёртую пазіцыі адпаведна. Некалькі пілотаў мелі невялікія інцыдэнты з вылетам з трасы, пакуль Маркус Эрыксан не разбіў свой балід ў дзявятым павароце. Сцюарды вырашылі спыніць кваліфікацыю за 20 секунд да канца першага сегмента. У выніку было вырашана не працягваць першы сегмент.

У другім сегменце добры старт паказаў Феліпэ Маса, чый вынік быў неўзабаве адціснуты на трэцюю пазіцыю пілотамі Mercedes. Па-за тройкай лідараў разгарнулася барацьба за першыя дзясяць пазіцый, у выніку чаго месцы з трэцяга па пятнаццатае падзяляла ўсяго адна секунда.

У пачатку трэцяга сегмента Ніка Розберг паказаў лепшы вынік гоначнаша ўік-энда, паказаўшы час хутчэйшы за 1 хвіліну 15 секунд. Хэмілтан не здолеў адпаведна адказаць, патрапіўшы ў трафік у трэцім сектары трасы. Па-за пілотамі Mercedes Себасцьян Фетэль здолеў паказаць трэці час - наперадзе пілотаў Williams, дзе Вальтэры Ботас пераўзышоў вынік свайго партнёра Феліпэ Масы. Даніэль Рык'ярда паказаў шосты час, Фернанда Алонса быў найлепшым з пілотаў Ferrari на сёмай пазіцыі. Жан-Эрык Вернь паказаў восьмы час, Джэнсан Батан - дзявяты. Замыкнуў фінальную дзясятку Кімі Райканен.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Першая частка гонкі цалкам праходзіла пад лідарствам двух пілотаў Mercedes. Першы круг адзначыўся сыходам абодвух балідаў каманды Marussia і першым сыходам у сезоне непасрэдна для Макса Чылтана. Чылтан згубіў кантроль над балідам у трэцім павароце і сутыкнуўся са сваім партнёрам Жулем Б'яншы, якога адкінула на бар'еры. Абодва баліда былі моцна пашкоджаны, а іх рэшткі стваралі небяспеку на першым сектары. Дырэкцыя гонкі выпусціла машыну бяспекі, і наступныя шэсць кругоў гонкі прайшлі пад ёй. Чылтан, выніку, атрымаў штраф пяццю пазіцыямі на старце наступнай гонкі - Гран-Пры Аўстрыі.

У другой палове гонкі абодва пілота Mercedes падчас барацьбы за першую пазіцыю паведамілі аб зніжэнні магутнасці рухавікоў. Да іх хутка пачала набліжацца группа на чале з Феліпэ Масай. Губляючы час, Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан здзейснілі свае піт-стопы, што вывела Феліпэ Масу ў лідары гонкі. Розберг і Хэмілтан працягвалі сваю барацьбу за балідам Масы. Хэмілтан здолеў абагнаць Розберга, але неўзабаве страціў перавагу, зрабіўшы памылку тармажэнні пасля вялікай прамой. Пасля таго, як Маса паехаў на піт-стоп, Розберг зноў выйшаў у лідары. Хэмілтан неўзабаве сышоў с трасы з-за праблем з тармазамі, што было асноўнай прычынай яго няўдачы з абгонам Розберга.

Розберг працягваў лідаваць у гонцы, але з-за праблемы з магутнасцю рухавіка не здолеў нарошчваць перавагу. За Розбергам сфарміраваўся так званы "цягнік", які ўзначальваў Серхіа Перэс, за якім ішлі два Red Bull Даніэля Рык'ярда і Себасцьяна Фетэля. За 13 кругоў да фініша да гэтай групы далучыўся Феліпэ Маса, які паказваў лепшыя кругі ў гонцы пасля свайго піт-стопа. Перэс не змог абагнаць Розберга з-за састарэлай гумы на сваім балідзе, а таксама пастаянных атак з боку Рык'ярда. За тры круга да фініша Рык'ярда здолеў прайсці Перэса, а потым і высйці на першае месца ў гонцы, абагнаўшы больш павольны балід Ніка Розберга з дапамогай сістэмы DRS.

Перад апошнім кругам Себасцьян Фетэль здолеў абыйсці Серхіа Перэса, які застаўся сам-насам з больш хуткім балідам Феліпэ Масы. На выхадзе са стартавай прамой напачатку апошняга круга падчас спробы ажыццявіць абгон Маса ўрэзаўся ў заднія калёсы баліда Перэса, у выніку чаго абодва баліда былі адкінутыя ў бар'еры бяспекі. З-за гэтага інцыдэнта на трасу зноў была выпушчана машына бяспекі, і гонка скончылася пад жоўтымі сцягамі. Пасля гонкі было прынята рашэнне пакараць Серхіа Перэса за сутыкненне з Масай, бо Перэс змяняў траекторыю на прамой, намагаючыся не пусціць Масу наперад.

Джэнсан Батан фінішаваў чацвёртым, хоць пачынаў апошні круг на восьмай пазіцыі, але здолеў абысці за гэты час Фернанда Алонса і Ніка Хюлькенберга. Пасля сутыкнення Перэса і Масы, Батан адразу падняўся на чацвёртае месца.

Па выніках гонкі Ніка Розберг павялічыў ачковую перавагу над Льюісам Хэмілтанам, якая дасягнула 18 ачкоў. Даніэль Рык'ярда падняўся на трэцюю пазіцыю ў агульным заліку чэмпіяната.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:16,471 1:15,289 1:14,874 01
02 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:15,750 1:15,054 1:14,953 02
03 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 1:17,470 1:16,109 1:15,548 03
04 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 1:16,772 1:15,806 1:15,550 04
05 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 1:16,666 1:15,773 1:15,578 05
06 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 1:17,113 1:15,897 1:15,589 06
07 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 1:17,010 1:16,131 1:15,814 07
08 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 1:17,178 1:16,255 1:16,162 08
09 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 1:16,631 1:16,214 1:16,182 09
10 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 1:17,013 1:16,245 1:16,214 10
11 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India-Mercedes 1:16,897 1:16,300 11
12 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 1:16,446 1:16,310 12
13 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India-Mercedes 1:18,235 1:16,472 13
14 Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 1:17,732 1:16,687 14
15 Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 1:16,938 1:16,713 15
16 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 1:17,519 1:17,314 16
17 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 1:18,328 17
18 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 1:18,348 18
19 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 1:18,359 19
20 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 1:19,278 211
21 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 1:19,820 20
Час 107%: 1:21,052 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:15,750 хв.)
НК2 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэз Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari няма часу Піт-лэйн3
Крыніца: formula1.com[1]
Заўвагі
  1.   — Камуі Кабаясі атрымаў штраф у 5 пазіцый за па-за планавую замену скрыні перадач.
  2.   — Эстэбан Гуцьерэз не ўдзельнічаў у кваліфікацыі, бо разбіў свой балід падчас трэцяй вольнай практыкі. Яго каманда не здолела аднавіць балід да старта кваліфікацыі[2]. Яму было дазволена ўдзельнічаць у гонцы, бо у практыцы ён дэманстраваў вынікі, якія ўкладваліся ў 107% ад найлепшага часу.
  3.   — Стартаваў з піт-лэйн

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 70 1:39:12,830 06 1:18,640 (68)
02 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 70 + 4,236 01 1:18,881 (33)
03 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 70 + 5,247 03 1:19,171 (48)
04 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 70 + 11,755 09 1:18,759 (64)
05 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India-Mercedes 70 + 12,843 11 1:18,936 (64)
06 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 70 + 14,869 07 1:18,614 (64)
07 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 70 + 23,578 04 1:19,321 (52)
08 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 70 + 28,026 08 1:19,399 (56)
09 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 70 + 29,254 12 1:18,819 (56)
10 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 70 + 53,678 10 1:18,529 (68)
11 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India-Mercedes 69 DNF 13 1:19,491 (63)
12 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 69 DNF 05 1:18,504 (58)
13 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 69 + 1 Круг 16 1:20,226 (66)
14 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэз Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 64 DNF Піт-лэйн 1:20,112 (51)
Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 59 DNF 14 1:19,650 (54)
Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 47 DNF 15 1:19,978 (43)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 46 DNF 02 1:18,942 (24)
Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 23 DNF 21 1:23,130 (20)
Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 21 DNF 17 1:21,514 (21)
Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 07 DNF 20 1:51,041 (07)
Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 00 DNF 18
Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 00 DNF 19
Крыніца: formula1.com[3]

Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
01 Сцяг Германіі Ніка Розберг Mercedes 140
02 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes 118
03 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 79
04 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari 69
05 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60
06 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 57
07 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43
08 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 40
09 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 23
10 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Force India-Mercedes 20
11 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Williams-Mercedes 18
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
12 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari 18
13 Сцяг Францыі Раман Гражан Lotus-Renault 8
14 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8
15 Сцяг Расіі Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4
16 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2
17 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0
18 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0
19 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0
20 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0
21 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0
22 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Lotus-Renault 0
Пазіцыі канструктараў
Паз. Канструктар Ачкі
01 Сцяг Германіі Mercedes 258
02 Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 139
03 Сцяг Італіі Ferrari 87
04 Сцяг Індыі Force India-Mercedes 77
05 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 66
06 Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 58
Паз. Канструктар Ачкі
07 Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 12
08 Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 8
09 Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 2
10 Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 0
11 Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 0

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
  2. Гуцьерэз прпусціць кваліфікацыю з-за пашкоджання шасі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
  3. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)