Гран-Пры Малайзіі 2014 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малайзія   Малайскі Гран-Пры 2014 года
Дэталі гонкі
Этап 2 з 19 у сезоне 2014
Sepang.svg
Дата 30 сакавіка 2014 2014
Афіцыйная назва 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix
Месца Міжнародны Аўтадром Сепанг
Сепанг, Селангор, Малайзія
Трэк Пастаянная гоначная траса
5,543 км
Дыстанцыя 56 кругоў, 310,408 км
Надвор'е Суха, 32°C
Поўл-пазіцыя
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:59,431
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:43,066 на крузе 53
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Германія Себасцьян Фетэль Red Bull

Гран-пры Малайзіі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 30 сакавіка 2014 на аўтадроме Сепанг у Малайзіі. Гэта быў другі этап Чэмпіяната Свету сезона 2014 года. У гоначны ўік-энд цалкам дамініравалі пілоты каманды Mercedes. Льюіс Хэмілтан выйграў кваліфікацыю, гонку, таксама паказаў найлепшы круг у гонцы, нікому не саступіўшы лідэрства за 56 кругоў. Ніка Розберг стаў другім. Для каманды Mercedes дубль на подыуме стаў першым з Гран-Пры Італіі 1955 года, калі першыя две пазіцыі атрымалі Хуан-Манэль Фанхіа і П'ера Таруффі.


Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя пачалася з затрымкай амаль што ў гадзіну з-за моцнай залевы, што накрыла Сепанг. Старт сэсіі пераносіўся 4 разы, пакуль дождж не супакоіўся і траса не стала прыгоднай для заездаў. Пагроза ўзмацнення дажджу вынудзіла пілотаў стартаваць усім разам, што ўскладніла кваліфікацыю. Першым найлепшы час у даждажавых умовах паказаў лідэр чэмпіянату Ніка Розберг - да самага канчатка першай сэсіі гэты вынік ніхто так не пераўзышоў. Другі час паказаў на сваім Mercedes Льюіс Хэмілтан, трэцім стаў Себасцьян Фетэль. Дадзеныя вынікі абумовілі кола барацьбітаў за поўл-пазіцыю ў Малайзіі. Першая кваліфікацыйная сэсія не здолела прадоўжыцца 18 хвілін. Шведскі пілот Caterham Маркус Эрыксан не здолеў правільна патрапіць у паварот і разбіў свой балід аб рэльс бяспечнасці, таксама патрапіў у рэкламны шчыт. Недабіткі, якія засталіся на трасе пасля аварыі Эрыксана, прымуслі сцюардаў спыніць сэсію за 35 секунд да яе заканчэння і не працягваць яе далей. Зноў няўдала выступіў Пастор Мальданада, які не здолеў трапіць у другую сэсію.

У другой кваліфікацыйнай сэсіі інтэнсіўнасць дажджу знізілася, але траса па-ранейшаму заставлася мокрай. Некаторыя пілоты спрабавалі паказаць час на прамежкавай гуме, але безвынікова. Пачатак сэсіі адзначыўся сутыкненнем Фернанда Алонса і Данііла Квята, у выніку чаго сэсія была спынена на 6 хвілін, каб прыбраць з трасы недабіткі пярэдняга антыкрыла Toro Rosso Квята. Падвеска пярэдняга левага кола Алонса была пашкоджана, але тэхнікі Ferrari здолелі выпусціць іспанца на трасу. Другую сэсію выйграў Льюіс Хэмілтан у барацьбе з Себасцьянам Фетэлем.

У трэцяй сэсіі асноўная барацьба за поўл-пазіцыю ішла паміж пілотамі Mercedes і Себасцьянам Фетэлем. Пілоты McLaren эксперыментавалі з гумай, у выніку чаго Джэнсан Батан не здолеў уключыцца ў барацьбу за першыя пяць месцаў на старце. Хэмілтан зноў выйграў кваліфікацыю, як і ў Аўстраліі. Фетэль на гэты раз быў другім, Ніка Розберг і Фернанда Алонса занялі адпаведна трэцяе і чацвёртае месцы.

Пасля кваліфікацыі пілот Williams Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык'ярда падчас другога сэгмента.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ перад гонкай высветлілася, што Серхіа Перэс не прыме ўдзел у гонцы: яго Force India сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі на шляху да стартавай рашоткі. Таму ў гонцы ўдзельнічалі не 22, а 21 пілот.

Хэмілтан захапіў лідэрства адразу пасля старта, у той час як Фетэль стартаваў няўдала - яго апярэдзілі Ніка Розберг і Даніэль Рык'ярда. На першым крузе адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Жуля Б'яншы. Камісары прызналі вінаватым у сутыкненні Б'яншы і пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go. Негледзячы на тое, што абодва пілота здолелі працягнуць гонку, далей за восьмы круг ні Б'яншы, ні Мальданада не праехалі і сышлі па тэхнічных прычынах.

Кімі Райканен страціў некалькі пазіцый на старце, а на другім крузе сутыкнуўся з Кевінам Магнусэнам, у выніку чаго фінскі пілот атрымаў пракол задняга правага кола. Вымушаны піт-стоп адкінуў Райканена на апошняе месца. Магнусэна пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go, а Райканен так і не здолеў вярнуцца ў ачковую зону да самога фініша гонкі. Толькі на апошніх кругах Райканен здолеў навязаць барацьбу Раману Гражану за адзінаццатае месца.

Себасцьян Фетэль вёў барацьбу спачатку з Даніэлем Рык'ярда за трэцяе месца, а потым з Ніка Розбергам за другое. Але, не гледзячы на ўсе спробы дагнаць Розберга, Фетэль не здолеў наблізіцца да пілота Mercedes менш чым на секунду. Рык'ярда, які саступіў у барацьбе за трэцяе месца Фетэлю, адбіваў атакі Фернанда Алонса. У выніку, Рык'ярда стаў ахвярай дзеянняў сваёй каманды: на чарговым планавым піт-стопе яму дрэнна зафіксавалі пярэдняе левае кола і выпусцілі на піт-лэйн. Негледзячы на тое, што механікі праблему своечасова заўважылі і ліквідавалі, камісары пакаралі Рык'ярда дзесяцісекундным штрафам stop & go. Але Рык'ярда не паспеў адбыць пакаранне, бо пашкодзіў пярэдняе антыкрыло на наступным крузе, а потым спыніў удзел у гонцы з-за тэхнічных праблем. Яго штраф быў перанесены на наступны Гран-Пры ў Бахрэйне, дзе ён будзе пакараны дзесяццю пазіцыямі на старце.

Апошнія кургі гонкі адзначаліся актывізацыяй Фернанда Алонса, які нагнаў Ніка Хюлькенберга і даехаў да чацвёртага месца. У другой палове дзясяткі пілоты Williams актывізавалі свой ціск на Джэнсана Батана. Вальтэры Ботас быў відавочна хутчэйшы за Феліпе Масу, і кіраўніцтва Williams загадала Масе прпусціць Ботаса, каб апошні змог прадоўжыці ціск на Батана. Але Маса не падпарадкаваўся загадам з боксаў і даехаў да фініша ўслед за Батанам і наперадзе Ботаса.

Хэмілтан выйграў гонку, не саступіўшы нікому лідэрства. Ён таксама паказаў найхутчэйшы круг і такім чынам атрымаў так званы Вялікі Шлем. Сваю перамогу Хэмілтан прысвяціў пасажырам зніклага рэйса MH370 Малайскіх авіяліній. Розберг фінішаваў другім і змацаваў сваё лідэрства ў Чэмпіянаце. Фетэль стаў трэцім і набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце, як для сябе, так і для каманды Red Bull. Алонса, як і ў Аўстраліі, стаў чацвёртым. Хюлькенберг заняў высокае пятае месца. Топ 10 дапоўнілі Батан, Маса, Ботас, Магнусэн і Квят.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:57,202 1:59,041 1:59,431 01
02 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:57,654 1:59,399 1:59,486 02
03 Сцяг Германіі Ніка Розберг Mercedes 1:57,183 1:59,445 2:00,050 03
04 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari 1:58,889 2:01,356 2:00,175 04
05 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:58,913 2:00,147 2:00,541 05
06 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari 1:59,257 2:01,532 2:01,218 06
07 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:58,883 2:00,839 2:01,712 07
08 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 2:00,358 2:02,094 2:02,213 08
09 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 2:01,689 2:02,096 2:03,078 09
10 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 2:00,889 2:01,810 2:04,053 10
11 Сцяг Расіі Данііл Квят Toro Rosso-Renault 2:01,175 2:02,351 11
12 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 2:01,134 2:02,369 14
13 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Williams-Mercedes 2:00,047 2:02,460 12
14 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Force India-Mercedes 2:00,076 2:02,511 13
15 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас[# 1] Williams-Mercedes 1:59,709 2:02,756 17
16 Сцяг Францыі Раман Гражан Lotus F1-Renault 2:00,202 2:02,885 15
17 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Lotus F1-Renault 2:02,074 16
18 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 2:02,131 18
19 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 2:02,702 19
20 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 2:03,595 20
21 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 2:04,388 21
22 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 2:04,407 22
Час 107%: 2:05,385 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:57,183 хв.)
Крыніца: F1.com[1]
Заўвагі
  1. Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык'ярда падчас другога сэгмента.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 56 1:40:25,974 01 1:43,066 (53)
02 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 56 + 17,313 03 1:43,960 (55)
03 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 56 + 24,534 02 1:44,289 (51)
04 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 56 + 35,992 04 1:44,165 (47)
05 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India-Mercedes 56 + 47,199 07 1:45,982 (38)
06 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 56 + 1:23,691 10 1:46,039 (47)
07 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 56 + 1:25,076 13 1:44,897 (44)
08 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 56 + 1:25,537 18 1:45,475 (31)
09 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 55 + 1 Круг 08 1:45,373 (44)
10 Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 55 + 1 Круг 11 1:46,695 (36)
11 Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 55 + 1 Круг 15 1:46,224 (42)
12 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 55 + 1 Круг 06 1:45,129 (36)
13 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 55 + 1 Круг 20 1:47,753 (53)
14 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham F1-Renault 54 + 2 Круга 22 1:47,500 (40)
15 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 54 + 2 Круга 21 1:48,249 (49)
Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 49 DNF 05 1:44,675 (48)
Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 35 DNF 12 1:47,782 (27)
Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 32 DNF 17 1:48,040 (27)
Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 18 DNF 09 1:48,527 (04)
Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Расіі Marussia F1-Ferrari 08 DNF 19 1:51,473 (04)
Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1-Renault 07 DNF 16 1:50,929 (06)
Сцяг Мексікі Серхіа Перэс1 Сцяг Індыі Force India-Mercedes DNS 14
Крыніца: F1.com[2]

Заўвагі:

  1.  Серхіа Перэс не здолеў стартаваць з-за тэхнічных праблем перад стартам гонкі

Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Паз. Пілот Ачкі
Nuvola single chevron right.svg 1 Сцяг Германіі Ніка Розберг 43
1uparrow green.svg 17 2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 25
1uparrow green.svg 1 3 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 24
1downarrow red.svg 1 4 Сцяг Вялікабрытаніі Дженсан Батан 23
1downarrow red.svg 3 5 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн 20
Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Паз. Канструктар Ачкі
1uparrow green.svg 1 1 Сцяг Германіі Mercedes 68
1downarrow red.svg 1 2 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 43
Nuvola single chevron right.svg 3 Сцяг Італіі Ferrari 30
Nuvola single chevron right.svg 4 Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 20
Nuvola single chevron right.svg 5 Сцяг Індыі Force India-MMercedes 19

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 30 Сакавіка 2014.(англ.) 
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 5 красавіка 2014.(англ.) 

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]