Графства Дэваншыр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
EnglandDevon.svg

Дэ́ваншыр або Дэ́ван — графства ў паўднёва-заходняй Англіі. Насельніцтва - 1.102.000 чалавек (11-е месца сярод неметропольных графстваў, дадзеныя 2004 г.). Сталіца - Эксетэр, найбуйнейшы горад - Плімут. Дэваншыр вырошчвае бульбу, збожжавыя, гародніну; багаты волавам, меддзю (звыш 35000 тон штогод), марганцам, жалезам, срэбрам, каменным вуглём, мармурам, сланцамі і рознымі гатункамі гліны. Вельмі развіта рыбалоўства і караблебудаванне. Шмат гаваняў, асабліва на паўднёвым беразе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэван стаў адной з першых абласцей Англіі, заселеных у канцы апошняга ледавіковага перыяду. Каля 6000 гадоў да н.э. першыя паляўнічыя і збіральнікі пасяліліся ў раёне Дартмура, яны высеклі большую частку дубовых лясоў, якія раслі на тэрыторыі цяперашніх балот. Ад тых часоў у Дартмуры засталося 500 неалітычных стаянак.

У 43 годзе нашай эры рымляне прыйшлі на паўднёва-заходні паўвостраў Англіі, а да 55 года яны акупавалі ўвесь рэгіён, які засялялі (паводле даследаванняў гісторыка Вільяма Кэмдэна) думноніі - кельцкае племя, ад імя якога і пайшла назва «Дэван». Рымляне пратрымалі будучае графства пад акупацыяй 250 гадоў. Аднак яно не так моцна паддалося рымскаму ўплыву, як суседнія Дорсет і Сомерсет, галоўным чынам рымскія сляды выяўляюцца ў цяперашняй сталіцы Эксетэры і горадзе Топшэме, заснаваным рымлянамі ў якасці марскога порта.

Прыкладна ў 410 годзе н. э. рымляне пакінулі Дэван, а на аснове рымскіх паселішчаў утварылася брыцкая дзяржава Думнонія. У сярэдзіне IX стагоддзя яе паглынуў Уэсекс.

З часоў нарманскага заваявання Англіі Дэван служыў арэнай шматлікіх грамадзянскіх канфліктаў і ваенных дзеянняў — уключаючы вайну Пунсовай і Белай ружы, паўстанне самазванца Перкіна Варбека ў 1497 годзе, Заходняе паўстанне (якое адбылося з-за рэфармацыі царквы) 1549 года, вядома ж, не абыйшла графства і Англійская рэвалюцыя. У 1688 годзе прыезд Вільгельма Аранскага пачаў Хвалебную рэвалюцыю ў Брыксеме[1].

Зноскі

Шаблон:Дэваншыр