Кент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Графства Кент)
Кент
Kent

Калі ласка, загрузіце выяву

Афіцыйныя сімвалы

Герб
Герб

Сцяг
Сцяг
Дэвіз: Invicta
Графства Кент на карце Англіі
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі
Статус Цырыманіяльнае неметрапольнае графства
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Паўднёва-Усходняя Англія
Уключае 13 адміністр. раёнаў
Адм. цэнтр Мейдстаўн
Гарады Кентэрберы, Мейдстаўн, Дуўр, Рочэстэр, Грынвіч, Чатэм, Вуліч, Сэндвіч, Рамсгейт, Маргейт, Грэйвсэнд, Дартфард, Вітстабл, Фолкстан, Эшфард
Дата ўтварэння гістарычнае
Плошча, усяго 3,736 км²
Плошча, адм. 3,544 км² (10-е месца)
Код ISO 3166-2 GB-KEN
Код ONS 29
Код NUTS UKJ42
Дэмаграфія (2007)
Насельніцтва, усяго 1,647,100 (7-е месца)
Шчыльнасць 441/км²
Насельніцтва, адм. 1,394,900 (1-е месца)
Палітыка
Афіцыйны сайт
Адміністрацыйны падзел
Графства Кент, адміністрацыйны падзел
  1. Севенакс
  2. Дартфард
  3. Гравешам
  4. Тонбрыдж і Малінг
  5. Медуэй
  6. Мейдстаўн
  7. Танбрыдж-Уэлс
  8. Суол
  9. Эшфард
  10. Кентэрберы (сіці)
  11. Шепуэй
  12. Танет
  13. Дуўр
 Катэгорыя на Вікісховішчы: Kent

Кент (англ.: Kent, першапачаткова англ.: Cantia) — графства ў паўднёва-ўсходняй Англіі. Мяжуе з Усходнім Сасексам, Сурэем, Вялікім Лонданам і мае агавораную мяжу з Эсексам у сярэдзіне цячэння Тэмзы. Цырыманіяльныя межы Кента ўключаюць акругу і гарадскую ўправу Медуэй. Намінальна Кент мяжуе з Францыяй пасярэдзіне Еўратунэля. Галоўны горад графства — Мейдстаўн.

Размяшчэнне Кента між Лонданам і кантынентам стала прычынай таго, што графства было арэнай розных канфліктаў, у тым ліку і бітвы за Брытанію ў часе II сусветнай вайны. Усходні Кент нават атрымаў у той час мянушку Куток пякельнага полымя.

Кент таксама шырока вядомы як «сад Англіі» — назва, якая часта ўжываецца для раскруткі рэгіёна альбо яго прадукцыі[1] — з-за багацця садоў і хмелевых плантацыяў. На паўночным захадзе Кента існуюць прадпрыемствы па вытворчасці цэменту, паперы, авіяцыйная прамысловасць, але апошнім часам яны скарачаюцца. Большая частка Кента выкарыстоўваецца як тэрыторыя-сатэліт Лондана. Паўднёвы і ўсходні Кент арыентуюцца на турызм і сельгасвытворчасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да часоў Цэзара значная тэрыторыя на поўдні Брытаніі, якая ўключае Кент, была заваявана адным з плямёнаў бельгаў, што з’явіліся з Галіі. Ад гэтага перыяду захаваліся выдатныя друідычныя помнікі каля Гілсфарда, роўна як і шматлікія земляныя збудаванні, умацаванні, каменныя кругі і выбоіны ў беразе, на якія ў наш час прынята глядзець як на старажытныя крэйдавыя шахты.

Тытульны аркуш кнігі Уільяма Ламбарда пра гісторыю Кента «Perambulation of Kent»

Мясцовасць, дзе высадзіўся Цэзар, была, паводле агульнага меркавання, часткай берага паміж Вальмерам і Танетам. Дарога ў Durovernum (Кентэрберы) падзялялася на дзве, з якіх адна ішла ў Portus Lemanis (Лімн), а іншая — у Regulbium (Рэкольвер). Сляды першай дарогі дагэтуль яшчэ добра захаваліся на ўсім яе працягу, але земляробчая культура цалкам знішчыла сляды другой. Захаваліся таксама шматлікія рэшткі ад рымскіх крэпасцей у Дуўры, Рычбара і Рэколверы, шмат слядоў рымскіх віл; часткі рымскіх пабудоў ужыты пры будаўніцтве цэркваў і іншых будынкаў. З рэчаў рымскага перыяду знойдзена велічэзная колькасць глінянага посуду, чырвонага і чорнага, свінцовыя труны, старанна арнаментаваныя, шкляны і бронзавы посуд.

Першыя англасаксы, якія з’явіліся ў Кенце пад правадырствам Хенгіста і Хорсы, заснавалі тут каралеўства. У 597 годзе Кентэрберы стаў хрысціянскай мітраполіяй вострава. Усходняя і заходняя частка Кента знаходзіліся, відаць, большай часткай пад уладай розных каралёў. З гэтага перыяду гісторыі Кента галоўнымі археалагічнымі помнікамі з’яўляюцца могільнікі, у якіх знойдзены вельмі разнастайныя рэшткі. У 823 годзе Кент быў далучаны Эгбертам да каралеўства заходніх саксаў (Уэсэкс).

У IX, X і XI стагоддзях Кент моцна пацярпеў ад спусташэння датчанамі. Пасля заваявання нарманамі, ён быў падораны Вільгельмам I яго брату Адону.

Плато Блекхіт у графстве Кент з’яўляецца памятным у гісторыі Англіі; тут у 1384 годзе Уот Тайлер збіраў паўстанцаў з сялян, жыхароў Кента, для паходу на Лондан.

У XIV і XV стагоддзях Кент быў галоўным тэатрам паўстанняў Уота Тайлера і Кэда.

Зноскі

  1. Garden of England title defended (англ.) BBC 1 June 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]