Графік функцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Графік кубічнага паліному

Графікам функцыі \ f: X \to Y называецца падмноства дэкартава здабытку \ X на \ Y (G \subset X \times Y ), якая змяшчае ўсе пары (x, y), для якіх f(x)=y.

Калі прасцей, то гэта малюнак, на якім можна ўбачыць як мяняецца значэнне Y у залежнасці ад значэння Х. Як правіла, значэнні X пазначаюць на гарызантальнай прамы, званай воссю абсцыс (x), а значэнне Y на перпендыкулярнай да яе прамой, званай воссю ардынат (y). Гэтыя восі разам ўтвараюць сістэму каардынат. Кожная вось мае кірунак, у якім значэнне адпаведнай каардынаты расце. У кропцы найбольшага значэння малююць стрэлку, якая паказвае гэты кірунак. На кожнай восі робяць адзнакі асобных (ключавых) значэнняў і падпісваюць іх гэтымі значэннямі. Гэта дазваляе прыблізна ацаніць іншыя прамежкавыя значэнні. Кропка з каардынатамі x=0 і y=0 называецца пачаткам каардынат.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]