Артуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Графіня Артуа)
Артуа
фр.: Artois
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1659
Дата скасавання 1790
Артуа на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артуа́ (фр.: Artois) — гістарычная вобласць на паўночным усходзе Францыі, якая мяжуе з Фландрыяй і Пікардыяй, цяпер уваходзіць у склад дэпартамента Па-дэ-Кале. Сталіца — горад Арас, вядомы сваімі габеленамі.

Мясцовасць з адхоннымі ўзгоркамі і невысокімі гарамі ўяўляе сабой адну з багатых водамі абласцей Францыі. Рэкі Оці і Канш цякуць на захад, Аа, Ліс, Скарп і некалькі іншых маленькіх рэчак цякуць на поўнач і паўночны ўсход. Паўднёвая частка ляжыць вышэй і славіцца ўрадлівай глебай сваіх далін, а паўночная частка пакрыта балотамі. Дзеля запатрабаванняў у вадзяных шляхах, як і дзеля асушвання балот на паўночным усходзе пракапана мноства каналаў.

Артуа належыць да жытніц Францыі. Багатыя пашы спрыяюць жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Хоць лесу там мала, затое ёсць торф, а на ўсход ад Ардэнаў — каменнавугальныя паклады. У канцы XIX стагоддзя на тэрыторыях графства вырошчваліся лён і каноплі, рэпнае насенне і хмель.

У 1237 годзе Людовік IX зрабіў Артуа графствам і аддаў у леннае ўладанне свайму брату Роберту I Адважнаму. Калі Роберт паў у Егіпце ў бітве пры Мансуры (8-га лютага 1250), яго спадчыннікам стаў сын Роберт II, які адправіўся з Людовікам IX у Туніс і быў падчас палону Карла II рэгентам у Сіцыліі. Ён быў забіты 11 ліпеня 1302 года падчас бітвы пры Куртры.

Пасля Артуа дастаўся Фландрыі і Бургундыі, але ў сілу Пірэнейскага і Німвегенскага міру (1659 і 1678) ізноў адышоў да Францыі. Кароль Карл X, быўшы яшчэ прынцам, насіў тытул графа Артуа.

Графы Артуа[правіць | правіць зыходнік]

Герб графаў Артуа

Апошняя графіня Артуа была замужам за герцагам Бургундскім Філіпам II Адважным і пасля яе смерці тытулы графаў Артуа і герцагаў Бургундскіх атрымаў у спадчыну іх сын Іаан Бясстрашны, герцаг Бургундскі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]