Графіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Графіт
GraphiteUSGOV.jpg
Формула C (вуглярод)
Сінгонія Гексаганальная (планаксіянальная)
Колер Шэры, чорны сталёвы
Колер рысы Чорная
Бляск Металападобны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 1—2
Спайнасць Дасканалая па {0001}
Шчыльнасць 2,09—2,23 г/см³

Шаблон:Жалезавугляродзістыя сплавы

ГРАФІ́Т, мінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду. Характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1-2, шчыльнасць 2,2 г/см3. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы.

Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам – награваннем антрацыту без доступу паветра.

Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку.

Графіт выкрыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах