Гродзенскі абласны драматычны тэатр
Гродзенскі абласны драматычны тэатр — прафесійны тэатр горада Гродна.
Змест |
[правіць] Стварэнне тэатра
Утвораны ў верасні 1947 на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін.
З 1950 мастацкім кіраўніком тэатра быў рэжысёр Ю. Юроўскі, з 1950 па 1951 С. Рахманаў. Рэжысёрамі тэатра таксама былі І. Парамонаў з 1951 па 1952, А. Міронскі з 1953 па 1955, І. Папоў з 1952 па 1953, а затым з 1955 па 1963, А. Струнін з 1963 па 1975 год, У. Караткевіч з 1975 па 1981, А. Шалыгін з 1982 па 1984, І. Пятроўскі з 1985 па 1990, М. Разцоў з 1991 па 1994, Г. Мушперт з 1994 па 1998, С. Палешчанкоў з 2000 па 2001. У 2002-2003 гг. галоўным рэжысёрам быў А. Жугжда, з 2008 В. Мацулевіч. У цяперашні час галоўны рэжысёр тэатра - Генадзь Мушперт.
Галоўныя мастакі тэатра: А. Марыкс, Б. Малкін, М. Гафт, Н. Якунін, К. Чамякоў, Ф. Розаў і Т. Сакалоўская з 2000 г.
Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем А. М. Астроўскага "Праўда добра, а шчасце лепш".
[правіць] Рэпертуар тэатра
У 1950-1960 гг. ставіліся п'есы вядомых у той час драматургаў Б. Рамашова, К. Сіманава, В. Сабко. Найбольш значная праца таго часу - п'еса П. Паўленка «Шчасце».
У 1960-1970 гг. аснову рэпертуару складалі пастаноўкі гісторыка-рэвалюцыйных п'ес: «Дзеля сваіх блізкіх» У. Лаўрэнцьева, «Салдаты» В. Шаўрына, «Перад вячэрай" В. Розава, «Якарная плошча» І. Штока і інш. Найбольш значнай была пастаноўка п'есы «Порт -Артур» па рамане А. Сцяпанава. У 1971 быў пастаўлены спектакль «Дні Турбіных» М. Булгакава.
Росту майстэрства садзейнічаў класічны рэпертуар. Былі пастаўлены п'есы «Абрыў» па І. Ганчарову, «На дне», «Васа Жалязнова", "Дачнікі" і "Варвары» М. Горкага, «Улада цемры» Л. Талстога, «Тры сястры" А. Чэхава. Сярод замежнай драматургіі вылучаліся «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра.
Тэатр звяртаецца да беларускай драматургіі: «Калі заквітаюць сады» У. Палескага (1950), «Спяваюць жаваранкі» К. Крапівы (1951), «Год здзяйсненняў" П. Васілеўскага (1957), «Трыбунал» і «Таблетка пад язык» А . Макаёнка (1973), «Апошні шанец» В. Быкава (1974) і інш.
Да несумнеўных поспехаў тэатра варта аднесці «Сабакі» Л. Палешчанкавай па аповесці К. Сергіенка «Да пабачэння, яр» (прэмія Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» за лепшае афармленне і прэмія ім. І. Ушакова ў 2002 г. за лепшую сцэнаграфію), «Афінскія вечары» П. Гладзіліна, «Самотны захад» М. Мак-Донага. Сярод пастановак сучаснай беларускай драматургіі цікавыя спектаклі «Навука кахання» С. Кавалёва і «П'емонцкі звер" А. Курэйчыка. На фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001) ролю Уршулі Радзівіл ў выкананні Е. Гайдуліс (спектакль «Навука кахання») адзначана як лепшая жаночая роля года ў Беларусі, а С. Кавалёў і А. Жугжда як лепшыя аўтар і рэжысёр.
У рэпертуар тэатр прыйшлі такія значныя працы, як «Выкруты кахання» Лопэ дэ Вега, «Палёт над гняздом зязюлі» Д. Васэрмана, «Тарас на Парнасе» С. Кавалёва, «Раскiданае гняздо» Я. Купалы.
У 2011 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» - за дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.
Тэатр часта гастралюе, паказваў спектаклі ў Балгарыі, Германіі, Расіі, Польшчы.
[правіць] Будынак тэатра
Спачатку спектаклі праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гг. У 1859 ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940 надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 праведзена рэканструкцыя, павялічана сцэна.
У 1984 для тэатра пабудаваны новы будынак (арх. Г. Мачульскі) з цэглы і зборнага жалезабетону: глядзельная зала з амфітэатрам і балконам на 700 месцаў, вестыбюлем і фае і адміністрацыйны корпус з малой глядзельнай залай на 216 месцаў на першым паверсе. У цокальным паверсе рэпетыцыйная зала, акцёрскія пакоі, апаратная, склад дэкарацый. Ля ўваходу ў тэатр - трохфігурная скульптурная кампазіцыя скульптара Л. Зільбера.
[правіць] Акцёры
- Тамара Шашкіна (1959-64)
[правіць] Літаратура
- Няфед У. I. Гiсторыя беларускага тэатра. ― Мн., 1982;
- Чарнатоў В. М. Архiтэктура тэатраў // Помнкi гiсторыi I культуры Беларусi, 1973, № 1.
[правіць] Спасылкі
- Гродзенскі абласны драматычны тэатр
- Тэатр — гэта свята душы
- Славутасці Гродна: Гродзенскі тэатр
- Гродзенскі тэатр
| Славутасці Гродна | |
|---|---|
| Раёны і кварталы | Гарадніца • Занёманскае прадмесце • Каложа • Новы свет • Стары горад |
| Вуліцы, плошчы і бульвары | Вялікая Траецкая • Замкавая • Карла Маркса • Кірава • вуліца Савецкая • Савецкая плошча • Элізы Ажэшкі |
| Палацы і сядзібы | Новы замак • Стары замак (Замак Вітаўта) • Палац Храптовічаў • Палац Сапегаў • Панямонь • Станіславова |
| Грамадскія будынкі і збудаванні |
Крывая афіцына • Вадацяжныя вежы |
| Музеі | Аптэка езуітаў • Дом-музей Элізы Ажэшкі • Музей Максіма Багдановіча |
| Манастыры, саборы і храмы | Каложская царква • Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў • Касцёл Адшукання Святога Крыжа • Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя • |