Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
(ГрДУ ім. Янкі Купалы)
Logo GrSU.jpg
ГДУ імя Янкі купалы.jpg
Міжнародная назва Yanka Kupala State University of Grodno
Заснаваны 1940
Тып Дзяржаўны
Рэктар Яўгеній Аляксеевіч Роўба
Студэнты 17 900
Магістратура 272
Аспірантура 160
Дактары 51
Выкладчыкаў 874
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Юрыдычны адрас 230023, Гродна, вул. Ажэшка, 22
Сайт http://www.grsu.by/

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, установа вышэйшай адукацыі ў горадзе Гродна.

Заснавана Пастановай СНК БССР[1] (люты 1940; пачатак заняткаў: 7.3.1940[2]) як Гродзенскі настаўніцкі інстытут, які пасля нямецкай акупацыі быў адноўлены ў кастрычніку 1944 як Гродзенскі педагагічны інстытут[3]. Імя Янкі Купалы нададзена ў 1957. Інстытут ператвораны ва універсітэт у 1978.

Першы выпуск адбыўся ў 1948. Першае навукова-даследчае выданне: «Вучоныя запіскі Гродзенскага педагагічнага інстытута» (1955). Першая доктарская дысертацыя абаронена ў 1967 (Б. М. Фіх).

Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы

  • Раскін Самуіл Якаўлевіч (1940)
  • Кардаш Дзяменцій Пятровіч (1940—1941)
  • Уласавец Мікалай Васільевіч (1944—1949)
  • Малюкевіч Іосіф Мікалаевіч (1949—1955)
  • Маркоўскі Дзмітрый Спірыдонавіч (1955—1973)
  • Бадкоў Аляксандр Васільевіч (1973—1994)
  • Ківач Леанід Мікалаевіч (1994—1997)
  • Маскевіч Сяргей Аляксандравіч (1997—2005)
  • Роўба Яўген Аляксеевіч (с 2005)

Вядомыя выкладчыкі і навукоўцы: Т. Ф. Сцяшковіч, І. Я. Лепешаў, Я. Н. Мараш, Б. М. Фіх, Я. І. Рыўкінд, М. Д. Бяспамятных, Д. М. Захаранка, М. А. Ткачоў, А. У. Мілінкевіч, П. У. Сцяцко і інш.

Вядомыя навучэнцы і выпускнікі: Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава, Міхал Касцюк, Фёдар Янкоўскі, Вольга Корбут[4], Алена Ваўчэцкая, Р. Б. Гагуа, А. А. Семянчук, З. Кісель, Іван Ціхан і інш.

У розны час у інтытуце і універсітэце існавалі розныя факультэты, адбываліся іх перафарміраванні. Першыя 3 факультэты, фізіка-матэматычны, літаратурны, замежных моваў, адкрытыя ў 1944. Навучаліся каля 150 студэнтаў. У 1955 навучаліся каля 2000 студэнтаў, у 1974 працавалі 207 выкладчыкаў, навучаліся каля 4000 студэнтаў. У 1978 існавалі 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, філалагічны, гістарычны, педадогікі і методыкі пачатковага навучання. У 1988 навучаліся каля 4300 студэнтаў. У 1999 у ВНУ было 10 факультэтаў, 65 кафедраў, налічвалася каля 600 выкладчыкаў і каля 10000 студэнтаў.

На 2011 год ва універсітэце налічваецца 16 факультэтаў[5]:

Факультэт Агульная колькасць студэнтаў Колькасць ППС (без сумяшчальнікаў) Спасылка на афіцыйны сайт
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі 1109 чал. 67 чал. Болей інфармацыі
Ваенны факультэт 188 чал. 19 чал. Болей інфармацыі
Факультэт фізічнай культуры 1138 чал. 77 чал. Болей інфармацыі
Факультэт мастацтваў і дызайну 479 чал. 38 чал. Болей інфармацыі
Педагагічны факультэт 1440 чал. 47 чал. Болей інфармацыі
Факультэт гісторыі і сацыялогіі 780 чал. 49 чал. Болей інфармацыі
Філалагічны факультэт 1453 чал. 223 чал. Болей інфармацыі
Факультэт псіхалогіі 1205 чал. 37 чал. Болей інфармацыі
Факультэт турызму і сервісу 510 чал. 9 чал. Болей інфармацыі
Юрыдычны факультэт 1899 чал. 52 чал. Болей інфармацыі
Факультэт эканомікі і кіравання 2828 чал. 72 чал. Болей інфармацыі
Факультэт біялогіі і экалогіі 1115 чал. 46 чал. Болей інфармацыі
Інжынерна-будаўнічы факультэт 1282 чал. 28 чал. Болей інфармацыі
Фізіка-тэхнічны факультэт 1213 чал. 54 чал. Болей інфармацыі
Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання 1210 чал. 24 чал. -
Факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў «Школа турызму і гасціннасці» - 1 чал. Болей інфармацыі

ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе па шляху фарміравання рэгіянальнага універсітэцкага комплекса, які аб'ядноўвае таксама і ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі. Так у структуру Універсітэта ўваходзяць Ваўкавыскі каледж, Гуманітарны каледж, Тэхналагічны каледж і Лідскі каледж.

Сістэма менеджменту якасці ГрДУ імя Янкі Купалы адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці серыі ISO[6]

Паводле міжнароднага рэйтынгу Webometrics, які штопаўгода састаўляецца паводле аналізу афіцыйных сайтаў устаноў вышэйшай адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы сярод беларускіх ВНУ ўжо некалькі год запар займае другое месца[7]

Зноскі

  1. Пастанова #209 ад 22.2.1940. Дата 20.2.1940, якая часам узгадваецца, памылковая. Габрусевіч, Крэнь, С.28.
  2. У іншых крыніцах 1.3.1940, але мяркуецца, што гэта была планаваная, але не выкананая дата пачатку заняткаў. Габрусевіч, Крэнь, С.28.
  3. У будынку колішняй Марыінскай жаночай гімназіі.
  4. Усе паводле «Гродзенскі дзяржаўны…», С.6.
  5. Дадзеныя за 2010/2011 навучальны год
  6. Гродненский госуниверситет подтвердил соответствие системы менеджмента качества стандарту ISO
  7. Вынікі міжнароднага рэйтынга Webometrics за ліпень 2011 года

[правіць] Спасылкі

[правіць] Крыніцы

  • Университет и его педагоги / под ред. Ю. П. Золотухина. — Гродно : ГрГУ, 2006. — 362 с. ISBN 985-417-833-1.
  • Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы: Гістарычны нарыс / С. А. Габрусевіч, І. П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 174 с. ISBN 985-417-241-4.
  • Основные результаты работы Университета в 2010 году/ под общ. ред. Е. А. Ровбы. — Гродно : ГрГУ, 2011. — 341 с.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах