Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
ГрДУ ім. Янкі Купалы
ГДУ імя Янкі купалы.jpg
Міжнародная назва:

Yanka Kupala State University of Grodno

Заснаваны:

1940

Тып:

Дзяржаўны

Рэктар:

Яўгеній Аляксеевіч Роўба

Студэнты:

17 900

Магістратура:

272

Аспірантура:

160

Дактары:

51

Выкладчыкаў:

874

Размяшчэнне:

Flag of Belarus.svg Беларусь, Гродна

Юрыдычны адрас:

230023, Гродна, вул. Ажэшка, 22

http://www.grsu.by/

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, установа вышэйшай адукацыі ў горадзе Гродна.

Заснавана Пастановай СНК БССР[1] (люты 1940; пачатак заняткаў: 7.3.1940[2]) як Гродзенскі настаўніцкі інстытут, які пасля нямецкай акупацыі быў адноўлены ў кастрычніку 1944 як Гродзенскі педагагічны інстытут[3]. Імя Янкі Купалы нададзена ў 1957. Інстытут ператвораны ва ўніверсітэт у 1978.

У сярэдзіне 1950-х выкладчык універсітэта Браніслаў Ржэўскі правёў кампанію пісьмовых зваротаў да ўладаў на тэму дыскрымінацыі беларускай мовы.

Першы выпуск адбыўся ў 1948. Першае навукова-даследчае выданне: «Вучоныя запіскі Гродзенскага педагагічнага інстытута» (1955). Першая доктарская дысертацыя абаронена ў 1967 (Б. М. Фіх).

Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

  • Раскін Самуіл Якаўлевіч (1940)
  • Кардаш Дзяменцій Пятровіч (1940—1941)
  • Уласавец Мікалай Васільевіч (1944—1949)
  • Малюкевіч Іосіф Мікалаевіч (1949—1955)
  • Маркоўскі Дзмітрый Спірыдонавіч (1955—1973)
  • Бадакоў Аляксандр Васільевіч (1973—1994)
  • Ківач Леанід Мікалаевіч (1994—1997)
  • Маскевіч Сяргей Аляксандравіч (1997—2005)
  • Роўба Яўген Аляксеевіч (2005-2013)
  • Кароль Андрэй Дмітрыевіч (з 2013)

Вядомыя выкладчыкі і навукоўцы: Т. Ф. Сцяшковіч, І. Я. Лепешаў, Я. Н. Мараш, Б. М. Фіх, Я. І. Рыўкінд, М. Д. Бяспамятных, Д. М. Захаранка, М. А. Ткачоў, А. У. Мілінкевіч, П. У. Сцяцко і інш.

Вядомыя навучэнцы і выпускнікі: Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава, Міхал Касцюк, Фёдар Янкоўскі, Вольга Корбут[4], Алена Ваўчэцкая, Анатоль Брусевіч, Р. Б. Гагуа, А. А. Семянчук, З. Кісель, Іван Ціхан і інш.

У розны час у інтытуце і ўніверсітэце існавалі розныя факультэты, адбываліся іх перафарміраванні. Першыя 3 факультэты, фізіка-матэматычны, літаратурны, замежных моў, адкрытыя ў 1944. Навучаліся каля 150 студэнтаў. У 1955 навучаліся каля 2000 студэнтаў, у 1974 працавалі 207 выкладчыкаў, навучаліся каля 4000 студэнтаў. У 1978 існавалі 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, філалагічны, гістарычны, педадогікі і методыкі пачатковага навучання. У 1988 навучаліся каля 4300 студэнтаў. У 1999 у ВНУ было 10 факультэтаў, 65 кафедраў, налічвалася каля 600 выкладчыкаў і каля 10000 студэнтаў.

На 2011 год ва ўніверсітэце налічваецца 16 факультэтаў[5]:

Факультэт Агульная колькасць студэнтаў Колькасць ППС (без сумяшчальнікаў) Спасылка на афіцыйны сайт
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі 1109 чал. 67 чал. Болей інфармацыі
Ваенны факультэт 188 чал. 19 чал. Болей інфармацыі
Факультэт фізічнай культуры 1138 чал. 77 чал. Болей інфармацыі
Факультэт мастацтваў і дызайну 479 чал. 38 чал. Болей інфармацыі
Педагагічны факультэт 1440 чал. 47 чал. Болей інфармацыі
Факультэт гісторыі і сацыялогіі 780 чал. 49 чал. Болей інфармацыі
Філалагічны факультэт 1453 чал. 223 чал. Болей інфармацыі
Факультэт псіхалогіі 1205 чал. 37 чал. Болей інфармацыі
Факультэт турызму і сервісу 510 чал. 9 чал. Болей інфармацыі
Юрыдычны факультэт 1899 чал. 52 чал. Болей інфармацыі
Факультэт эканомікі і кіравання 2828 чал. 72 чал. Болей інфармацыі
Факультэт біялогіі і экалогіі 1115 чал. 46 чал. Болей інфармацыі
Інжынерна-будаўнічы факультэт 1282 чал. 28 чал. Болей інфармацыі
Фізіка-тэхнічны факультэт 1213 чал. 54 чал. Болей інфармацыі
Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання 1210 чал. 24 чал. -
Факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў «Школа турызму і гасціннасці» - 1 чал. Болей інфармацыі

ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе па шляху фарміравання рэгіянальнага ўніверсітэцкага комплекса, які аб'ядноўвае таксама і ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі. Так у структуру Універсітэта ўваходзяць Ваўкавыскі каледж, Гуманітарны каледж, Тэхналагічны каледж і Лідскі каледж.

Сістэма менеджменту якасці ГрДУ імя Янкі Купалы адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці серыі ISO[6]

Паводле міжнароднага рэйтынгу Webometrics, які штопаўгода састаўляецца паводле аналізу афіцыйных сайтаў устаноў вышэйшай адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сярод беларускіх ВНУ ўжо некалькі год запар займае другое месца[7]

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў[правіць | правіць зыходнік]

ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя Сяргей Маскевіч, рэктар універсітэта, выключаў студэнтаў за іх палітычную дзейнасць. Чарговы рэктар, Яўген Роўба запатрэбаваў з-за гэтых самых прычынаў скрэсліць Яўгена Скрабутана[8]. Паводле рапарту прымала ў гэтым удзел таксама Т.І. Бадюкова, былая прарэктар па справах выхавання ВНУ[9], а Н.А. Карпіцкая, прарэктар па адміністрацыйных справах, дамапагала Бадюковай у пераследзе студэнтаў[10]. У дзеяннях супраць студэнтаў, якія займаліся палітычнай дзейнцасцю, удзельнічаў таксама работнік ВНУ Н.А.Волковіч[11].

Зноскі

  1. Пастанова #209 ад 22.2.1940. Дата 20.2.1940, якая часам узгадваецца, памылковая. Габрусевіч, Крэнь, С.28.
  2. У іншых крыніцах 1.3.1940, але мяркуецца, што гэта была планаваная, але не выкананая дата пачатку заняткаў. Габрусевіч, Крэнь, С.28.
  3. У будынку колішняй Марыінскай жаночай гімназіі.
  4. Усе паводле «Гродзенскі дзяржаўны…», С.6.
  5. Дадзеныя за 2010/2011 навучальны год
  6. Гродненский госуниверситет подтвердил соответствие системы менеджмента качества стандарту ISO
  7. Вынікі міжнароднага рэйтынга Webometrics за ліпень 2011 года
  8. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system.. — С. 43.
  9. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system.. — С. 41.
  10. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system.. — С. 42.
  11. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system.. — С. 44.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Университет и его педагоги / под ред. Ю. П. Золотухина. — Гродно : ГрГУ, 2006. — 362 с. ISBN 985-417-833-1.
  • Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы: Гістарычны нарыс / С. А. Габрусевіч, І. П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 174 с. ISBN 985-417-241-4.
  • Основные результаты работы Университета в 2010 году/ под общ. ред. Е. А. Ровбы. — Гродно : ГрГУ, 2011. — 341 с.