Гродзенскі заапарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенскі заапарк
Выява лагатыпа
Заснаваны 1927
Знаходзіцца Гродна,
Сцяг Беларусі Беларусь
Каардынаты 53°41′19″ пн. ш. 23°50′55″ у. д.HGЯO
Плошча 5,35 га
Жывёл 3173 (па стане на 01.01.2011)
Відаў 317 (па стане на 01.01.2011)
Членства ЕАРАЗА
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гродзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі. Годам заснавання лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел[1]. Аднак у гістарычных публікацыях можна сустрэць розныя гады заснавання заапарка — ад 1927 да 1930. Гэта звязана з першым часам яго існавання ў форме жывога кутка пры гімназіі і з пазнейшым пераездам на сучаснае месца[2][3].

У цяперашні час заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёл 317 відаў[4]. Заапарк размешчаны ў Кастрычніцкім раёне горада Гродна каля чыгуначнага вакзалу і займае плошчу ў 5,35 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне заапарка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Гродзенскага заапарка пачалася з групы энтузіястаў з Таварыства аматараў прыроды[5] на чале з Янам Каханоўскім - выкладчыкам біялогіі[6] ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Па яго ініцыятыве ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк ім. Жылібера) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. Да навучальнага года 1927-1928 да сада быў дададзены сярод іншых аддзелаў заалагічны, у якім першапачаткова змяшчалася 17 відаў жывёл мясцовай фаўны. Пачалася калекцыя заапарка з параненага чорнага бабра, якога знайшлі на Нёмане побач з мястэчкам Лунна і якога Каханоўскі забраў у Гродна[1].

Пасля пашырэння сад пачаў звацца біялагічным. Яго актыўна наведвалі навучэнцы гродзенскіх школ. Колькасць жывёл у заалагічным аддзеле павялічвалася, для іх не хапала ні плошчы, ні памяшканняў. У сувязі з гэтым Ян Каханоўскі разам з іншымі аматарамі прыроды дамагліся ад гарадскога ўпраўлення пераносу заалагічнага аддзела на закінуты гарадскі велатрэк. Пасля адпаведных рамонтна-будаўнічых работ заалагічны аддзел пераехаў з парку на новае месца і стаў звацца біялагічным садам.

Гісторык Андрэй Чарнякевіч сцвярджае, што перасяленне жывёл на новае месца, адмыслова адведзенае пад заапарк, адбылося 7 верасня 1929 года. Тады перасялілі ўсіх, акрамя бабра, для якога не паспелі пабудаваць басейн[7].

Гэтая тэрыторыя належыць парку і цяпер. Кіраўніком быў прызначаны палкоўнік у адстаўцы Адамовіч.[1]

Развіццё заапарка[правіць | правіць зыходнік]

Да 1936 заапарк налічваў каля 400 асобін розных відаў, сярод які варта адзначыць такіх жывёл, як леапард, леў, тыгр, зубр. Любіміцай наведнікаў была малпачка Коко, якой дазвалялі шпацыраваць па-за вальерам. “Koko, chodż na magistracką zupę”, – клікалі яе дзеці, што наведвалі заапарк[8].

Змест заапарка ажыццяўлялася за кошт дабрачыннасці, з дапамогай Таварыства аматараў прыроды і з удзелам гарадскога магістрата. У верасні 1937 гарадская рада пасля актыўных спрэчак, нягледзячы на супраціў некаторых дэпутатаў, вырашыла выкупіць для заапарка ўчастак плошчай 0,4 га ад упраўлення маёнткамі князя Друцкага-Любецкага[9].

Паводле гарадской легенды, якую пераказваў пісьменнік Аляксей Карпюк, да развіцця заапарка спрычыніўся прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, які ў 1933 годзе наведаў Гродна. Быццам бы Ян Каханоўскі змог тады пагутарыць з ім і паскадзіцца, што новаствораны заапарк мае малую тэрыторыю. Але толькі праз чатыры гады пасля гэтага гарадскія ўлады выкупілі ў князя Яна Друцкага-Любецкага кавалак зямлі для пашырэння заапарка. Гэта паспрыяла таму, што да 1939 г. гродзенскі заапарк стаў самым лепшым заапаркам міжваеннай Польшчы пасля варшаўскага і познаньскага[10].

У 1939 годзе з аб'яднаннем Заходняй Беларусі і БССР заапарк перайшоў на ўтрыманне дзяржавы. Калекцыя працягвала павялічвацца, і да 1941 годзе Гродзенскі заапарк стаў адным з цэнтраў культурнага і навукова-асветнай жыцця горада[1].

Ваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

У гады вайны заапарку быў нанесены каласальны ўрон: будынкі былі знішчаны або пашкоджаны, калекцыя разрабавана. Каштоўныя і рэдкія асобнікі былі вывезены ў заапарк Кенігсберга, астатнія знішчаныя[5].

Ян Каханоўскі адмовіўся ад эвакуацыі і застаўся ў Гродне. Пасля забойства нямецкага лекара ўдзельнікамі супраціву, гестапа арыштавала каля 100 прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, сярод якіх быў і Ян Каханоўскі. На просьбу грамадскасці вызваліць арыштаваных, шэф гестапа заявіў, што застрэлены будуць толькі 25 чалавек з 100, а астатнія адпушчаныя. У гэтыя 25 чалавек патрапіў сябар Яна Каханоўскага, настаўнік Юзаф Вявюрскі, бацька шасцярых дзяцей. Каханоўскі прапанаваў шэфу гестапа абмен - сваё жыццё ўзамен на свабоду Юзэфу Вявюрскаму. У чэрвені 1942 года Ян Каханоўскі быў расстраляны[5][11].

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення горада ў ліпені 1944 заапарк практычна перастаў існаваць. Аднак, краіна аднаўлялася, і СНК БССР было прынята пастанова № 470 ад 15 Жнівень 1944 «Аб аднаўленні дзейнасці заказнікаў і заапаркаў».

Для аднаўлення адзінага на той час заапарка ў краіне 12 снежня 1944 г. выканкам Гродзенскага гарсавета прымае рашэнне № 242 "Аб аднаўленні заапарка ў гор. Гродна", што вызначыла перадачу заапарку ранейшай тэрыторыі і будаўнічых матэрыялаў. А ў якасці папаўнення калекцыі жывёл "абавязаць дырэктара трэсту зялёнага будаўніцтва перадаць заапарку двух аслоў»[5].

Узначаліў заапарк у той час былы старшы наглядчык Бенедыкт Купрыянавіч Жыромскі.[1].

У 1945 годзе калекцыя налічвала 5 экспанатаў - два асла, два аленя і адзін паўлін[1]. Калекцыя адноўленага заапарка папаўнялася самымі рознымі спосабамі. Напрыклад, вайскоўцы 30-й Іркуцка-Пінскай дывізіі перадалі ў заапарк вярблюда Борку, які, цягнучы гармату, дайшоў да Беларусі ад Сталінграда[9].

Пашырэнне заапарка[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2007 гадах да заапарка з поўначы былі далучаныя тэрыторыі, дзе раней быў вялікі пустыр (раней там размяшчалася база Гродзенскага піўзавода). На іх пабудавалі новыя карпусы. Заапарк быў пашыраны і перапланаваны[9].

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У заапарку налічваецца 3412 жывёл і птушак — 312 відаў.[12]

Сярод жыхароў заапарка мядзведзь буры (Ursus arctos), алені (Cervidae), воўк (Canis lupus), рысь звычайная (Lynx lynx), малпы, вярблюды (Camelus), вялікая колькасць птушак і паўзуны.[12][13]

Сланы ў заапарку[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскі заапарк быў адзіным у Беларусі заапаркам у якім былі сланы. Першага прывезлі ў 1955 годзе з В’етнама, як падарунак ад брацкага народа. Слана звалі Машка, да таго як трапіць у Гродна ён служыў у В’етнамскай народна-вызваленчай арміі.

У жніўні 1965 года ў заапарк прывезлі новага слана з Лейпцыга. Яго звалі Сурак і тым часам ён быў адзіным сланом у краіне. За 37 гадоў жыцця ў Гродне слон хварэў двойчы. Першы раз — у 1980-х гадах. Тады з кансультацыйнай дапамогай калег з маскоўскага заапарка жывёлу вылекавалі. Другі раз слон захварэў у 2002 годзе. Падчас хваробы слон хутка скідаў вагу, страціў больш за 500 кг і ўрэшце памер[14].

Пра новага слана ў заапарку ідуць гаворкі з 2011 года, але пакуль жывёла так і не з’явілася ў заапарку.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е Гродненский зоопарк - О зоопарке (руск.). grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
  2. Игнатович Ф.И., Тарасюк Д.П. История Гродненского зоопарка. — Гродно: ЮрСаПринт, 2018. — С. 29—40. — 262 с.
  3. Знаёмства з кнігай: Гісторыя гродзенскага заапарка . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  4. Видовой и количественный состав коллекции животных Гродненского зоопарка (2008-2011 гг.) (руск.). grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
  5. а б в г Дом Яна Кохановского - Архітэктура Гродна - Гісторыя і сучаснасць (руск.). harodnia.com (4 августа 2011).(недаступная спасылка)
  6. История возникновения Гродненского зоопарка (руск.). www.grodno.by (13 жніўня 2011).
  7. Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 12. — 68 с.
  8. Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 13. — 68 с.
  9. а б в Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 364. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  10. У Гродна едзе Пан Прэзідэнт. Не той, што вы падумалі . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  11. Па слядах Каханоўскага: як пад Гродна ў кастрычніку 1942 года расстралялі мясцовую інтэлігенцыю . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  12. а б Вход в Гродненский зоопарк временно перенесен Архівавана 10 чэрвеня 2012.
  13. Фотагалерэя жывёл
  14. antonio. Каранік паабяцаў прывезці ў Гродна слана . Hrodna.life (2 лютага 2023). Праверана 13 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]