Група армій
Група армій (ням.: Heeresgruppe, англ.: army group), вышэйшае аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне сухапутных войскаў на тэатры ваенных дзеянняў ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў, у Савецкім Саюзе аналагам быў фронт.
Змест |
Камандаванне [правіць]
Камандаванне групай армій ажыццяўляе камандуючы ў званні генерал-фельдмаршала, або генерал-палкоўніка. У якасці першага памочніка выступае начальнік штаба.
Найменне [правіць]
Адзінага варыянту наймення груп армій няма. У назве групы армій можа адлюстроўвацца геаграфічнае становішча: група армій Афрыка, група армій «Курляндыя». Падчас Першай сусветнай вайны групы армій часта зваліся ў гонар свайго камандуючага (група армій спадчыннага прынца). Часам групы армій зваліся толькі адной літарай: група армій «B», група армій «F». Ва ўзброеных сілах ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітая падчас Другой сусветнай вайны выкарыстоўваліся нумарныя абазначэнні груп армій (3-я група армій, 6-я група армій і г. д.)
Гісторыя [правіць]
Група армій як форма аб'яднання сухапутных войскаў і як форма кіравання імі ўзнікла ў канцы 1914 — пачатку 1915 гадоў, падчас Першай сусветнай вайны, у англа-французскай і германскай арміях. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія сухапутныя войскі аб'ядноўваліся ў некалькі груп армій, у склад кожнай групы армій уваходзілі 2—4 палявыя арміі і сродкі ўзмацнення. З 1942 года ў нямецкай арміі існавалі таксама армейскія групы (ням.: Armeegruppe) — часовыя аб'яднанні звычайна з 2 армій, якія выконвалі задачы на якім-небудзь аперацыйным кірунку. Англа-амерыканскія войскі на заходнееўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў у 1944—1945 гадах аб'ядноўваліся ў 3 групы армій, якія зваліся армейскімі групамі. У Германіі за час Другой сусветнай вайны было 20 груп армій. У паваенны час ва ўзброеных сілах ЗША і ў аб'яднаных узброеных сілах НАТА ў склад групы армій уваходзяць палявыя арміі, асобныя армейскія карпусы і інш. злучэнні сухапутных войскаў.
Напачатку XXI стагоддзя групы армій перастаюць выкарыстоўвацца, а ім на змену прыходзяць драбнейшыя ваенныя фарміраванні.
З групай армій, як правіла, узаемадзейнічае тактычнае авіяцыйнае камандаванне.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вайну. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сучасная іерархія ваенных фарміраванняў | |
|---|---|
| Падраздзяленні | пост · звяно · аддзяленне/экіпаж/разлік · узвод · рота/батарэя/эскадрылля · батальён/дывізіён |
| Часці | асобная рота/эскадрылля ·асобны батальён/дывізіён/дывізіён караблёў · полк |
| Злучэнні | брыгада/брыгада караблёў · дывізія/дывізія караблёў · корпус |
| Аб'яднанні | эскадра · аператыўная эскадра · армія · група армій · аператыўны флот · фронт/акруга (група)/флот · тэатр ваенных дзеянняў ·войскі (сілы) ·узброеныя сілы |