Група армій «G»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Група армій «G» (ням.: Heeresgruppe G) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Заходнееўрапейскі тэатр 1944 - 1945[правіць | правіць зыходнік]

Група армій «G» была сфармавана 10 мая 1944 г. з 1-й і 19-й армій для абароны паўднёвага ўзбярэжжа Францыі. 15 жніўня саюзныя войскі скінулі дэсанты ў паўднёвых французскіх гарадах. У сувязі з няўдачамі немцаў у Нармандыі, каб пазбегнуць акружэння, камандаванню групы армій было загадана адыходзіць на паўночны ўсход да нямецкай мяжы. 1-я армія адыходзіла ў парыжскім кірунку, а 19-я армія выходзіла да Вагезскім горам. У жніўні ў групу армій была ўключана 5-я танкавая армія, якая правяла няўдалую спробу атакаваць 3-ю амерыканскую армію, каб затрымаць яе наступленне. Пасля чаго танкавая армія была зноў вернутая групе армій «B», а войскі групы армій «G» да лістапада адышлі ў раён Эльзаса і Латарынгіі.

У студзені 1945 войскі групы армій разам з групай армій «Верхні Рэйн», у якую была ўключана 19-я армія, паспрабавалі правесці наступальную аперацыю ў раёне Эльзаса і Латарынгіі супраць 7-й амерыканскай арміі. Аперацыя скончылася няўдала, амерыкана-французскія войскі, якія перайшлі ў наступленне да 9 лютага цалкам разграмілі групу армій «Верхні Рэйн».

Пасля гэтага група армій «G», складаючыся напалову з дрэнна ўзброеных батальёнаў фольксштурма і значна саступаючы суперніку ў сілах, вяла баі ў раёнах Вюртэмберга і Баварыі. 5 мая 1945 г. камандаванне групы армій падпісала капітуляцыю перад амерыканскім камандаваннем у мястэчку Хар, каля Мюнхена.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявы склад групы войскаў «G»[правіць | правіць зыходнік]