Грыб-парасон пярэсты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грыб-парасон пярэсты
Macrolepiota proc.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macrolepiota procera (Scop.) Singer, 1948

Сінонімы
  • Agaricus procerus Scop., 1772 basionym
  • Agaricus antiquatus Batsch, 1783
  • Lepiota procera (Scop.) Gray, 1821
  • Amanita procera (Scop.) Fr., 1836
  • Mastocephalus procerus (Scop.) Pat., 1900
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   56183
EOL   2870280
MB   287857

Грыб-парасон пярэсты (Macrolepiota procera; мясц. варона, капялюх, парасонік) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.

Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, часам ва ўзлессі. Спелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыяметры шапачкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ножка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваннем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да змяінай скуры лускатымі наростамі, светла-бураватая.

Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастання мяжа знікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см[1] у дыяметры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваннях падобны да скуры.

Пласцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам з ледзь заўважным адценнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (каларыумам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Парасон пярэсты у кляры

Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сезон вырастання і шматпрыдатнасць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачкі свежых грыбоў, якія маюць белыя пласцінкі і мякаць.

Грыб-парасон цяжка зблытаць з якім іншым грыбом, асабліва ва Усходняй Еўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон (лац.: Chlorophyllum molybdites) не сустракаецца.

Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масле. У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масле. Падаюць з хлебам[2].

Падобныя віды[правіць | правіць зыходнік]

Малады парасон

Варта адрозніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру Chlorophyllum rhacodes, які выклікае лёгкую слабасць у некаторых людзей, асабліва пры ўжыванні сырым. Чырванеючы парасон расце ў тых самых мясцінах. Адрозніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненнем мякаці на пераломах, адсутнасцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай.

Macrolepiota excoriata — таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы.

Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі.

Зноскі

  1. Сяржаніна Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — С. 246. — 1700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.
  2. Józef Andrzej Bossowski — Czubajka kania(польск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зуев Д. П. Дары русского леса — 5-е изд.. — М.: Лесная промышленность, 1988. — 189 с. — 315 000 экз. — ISBN 5-7120-0088-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons