Грызайль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Не блытаць з тэрмінам Грызайль (фр.: Grisaille ад gris — шэры) — від жывапісу, выкананы танальнымі градацыямі аднаго колеру, часцей за ўсё сэпіі ці шэрага, а таксама тэхніка стварэння намаляваных барэльефаў і іншых архітэктурных ці скульптурных элементаў. У грызайлі ўлічваецца толькі тон прадмета, а колер не мае значэння.

У жывапісе[правіць | правіць зыходнік]

Тэхніка грызайля шырока выкарыстоўвалася ў станковым жывапісе ў Сярэднявеччы. Прыкладам можа служыць Алтар Гелера, створаны Маціясам Груневальдам і Альбрэхтам Дзюрэрам па заказе багатага франкфурцкага купца Якаба Гелера. Пэндзлю Груневальда належаць вонкавыя створкі, на якіх выявы святых імітуюць скульптуру.

Іншым вядомым узорам грызайля з'яўляецца карціна Рэмбранта «Пропаведзь Іаана Хрысціцеля» (1634—1635) з калекцыі Дзяржаўных музеяў Берліна. Для такога роду рэльефнай тэхнікі жывапісу часта выкарыстоўвалася грызайль.

Тэхніка грызайля выкарыстана Пабла Пікаса ў карціне «Герніка».

У архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

штучны барэльеф

Для стварэння штучных барэльефаў тэхніка часта выкарыстоўвалася ў эпоху барока. Так, напрыклад, столі і сцены некаторых зал Эрмітажа (напрыклад сцены Іарданскай Лесвіцы) выкарыстоўваюць гэту тэхніку для стварэння ўражання атрыумаў, скульптур пад скляпеннямі і разьбяных сцен.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Изаксон А. Гризайль // Художник. 1962, № 7. С.61-62.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]