Грып
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Грып | ||
|---|---|---|
| Мікрафатаграфія віруса грыпу, знятая пры дапамозе электроннага прасвечваючага мікраскопа, які павялічвае прыкладна ў сто тысяч разоў | ||
| МКХ-10 | J10., J11. | |
| МКХ-9 | 487 | |
| DiseasesDB | 6791 | |
| MedlinePlus | 000080 | |
| eMedicine | med/1170 ped/3006 | |
| MeSH | D007251 | |
Грып (фр.: Grippe) — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў, якое выклікае вірус грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Перыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэмій і пандэмій. У цяперашні час выяўлена больш за 2000 варыянтаў віруса грыпу, якія адрозніваюцца паміж сабой антыгенныя спектрам.
Лячэнне [правіць]
Да апошняга часу лячэнне было звычайна сімптаматычнае, у выглядзе гарачкапаніжальных, адхарквальных, і супракашлевых сродкаў, а таксама вітаміны, асабліва вітамін С у вялікіх дозах. Цэнтр CDC рэкамендуе пацыентам спакой, дастатковую колькасць вадкасці, пазбягаць курэння і спіртных напояў.